Усяго патроху

Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху

На рыбалцы ў нядзелю полачанін Аляксандр Шчарбакоў нечакана замест чаканага ляшча злавіў на фідар чарапаху, прычым даволі буйную. Выцягнуць падобную «рыбіну» аказалася зусім не проста, піша Fishingby.com.

Фота: Аляксандр Шчарбакоў

«Заходняя Дзвіна. Такога я яшчэ не лавіў. Узяла на фідар, на два апарышы. Не слаба здзівіўся, калі выцягнуў гэты цуд на бераг», — расказаў Аляксандр.

Пойманая рыбаловам істота аказалася чырванавухай чарапахай — зусім нетыповым для беларускіх вадаёмаў прадстаўніком класа паўзуноў, радзімай якога з'яўляецца Паўночная Амерыка. Раней гэты від чарапах у Беларусі карыстаўся папулярнасцю ў аматараў терарыумаў, але з-за іх пранікнення ў беларускую прыроду яго прызналі інвазіўным.

Фота: Аляксандр Шчарбакоў

Цягам летняга сезона 2024 года чырванавухіх чарапах неаднаразова лавілі ў Брэсцкай і Мінскай абласцях, але на Дзвіне, як сцвярджаецца, гэта адзначаецца ўпершыню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць