Вайна

ЗША не пацвярджаюць адпраўку ва Украіну паўночнакарэйскіх вайскоўцаў

ЗША і іх саюзнікі ўстрывожаныя пагрозамі з боку Паўночнай Карэі, а таксама яе ваеннай падтрымкай Расіі ў вайне з Украінай, аднак паўночнакарэйскія салдаты не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, паведаміў агенцтву Associated Press высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Уладзімір Пуцін з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам падчас візіту ў КНДР ў чэрвені 2024 года. Фота: Agência Central de Notícias da Coreia/Serviço de Notícias da Coreia via AP

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ таксама заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс не можа пацвердзіць паведамленні ўкраінскіх СМІ пра ўдзел вайскоўцаў з КНДР у вайне.

«У нас няма пацвярджальных паведамленняў, але мы мяркуем, што КНДР ужо падтрымлівае ваенныя намаганні Расіі ў тэхнічных адносінах», — заявіў Рутэ.

Раней выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы паведаміла, што больш за 20 вайскоўцаў загінулі ў выніку ракетнага ўдару УСУ па расійскім вайсковым аб'екце паблізу Данецка. Сярод загінулых былі нібыта шэсць афіцэраў з Паўночнай Карэі, якія прыехалі на нараду са сваімі расійскімі калегамі, а яшчэ трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў атрымалі раненні. 

З'яўляліся таксама і іншыя паведамленні, што паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо ваююць ва Украіне, пры гэтым такое сцвярджэнне прагучала і з вуснаў прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага. 14 кастрычніка ён сказаў:

«Мы бачым, што нарошчваецца саюзніцтва паміж Расіяй і такімі рэжымамі, як у Паўночнай Карэі. Гэта ўжо [гаворка] не проста пра перадачу зброі. Гэта [гаворка] фактычна пра перадачу людзей з Паўночнай Карэі ў ваенныя сілы акупанта».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць