Свет

Уладальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Кітая

Заснавальнік кампаніі ByteDance, якая валодае платформай TikTok, Чжан Імін стаў самым багатым чалавекам Кітая.

Photo/VCG

Паводле штогадовага спісу Hurun China Rich List, асабістае багацце бізнэсоўца складае 49,3 мільярда даляраў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Чжан Імін у 2021 годзе сышоў з пасады генеральнага дырэктара ByteDance і стаў 18-м уладальнікам звання самага багатага чалавека Кітая за 26 гадоў. Менавіта столькі гадоў прайшло з выпуску першага выдання Hurun China Rich List.

Уладальнік TikTok абагнаў уладальніка вытворчасці бутыляванай вады Чжун Шаньшаня, багацце якога скарацілася на чвэрць і ацэньваецца цяпер у 47,9 мільярда даляраў.

Нягледзячы на судовую цяжбу за актывы ў ЗША, глабальны даход ByteDance вырас у 2023 годзе на 30%.

Колькасць мільярдэраў у кітайскім спісе скарацілася на 142 і цяпер складае 753. Гэта менш, чым было ў пікавым 2021 годзе, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч84

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць