Навука і тэхналогіі

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, вынікі даследавання паказалі, што колькасць часу ў сацыяльных сетках амаль не ўплывае на ўзровень дэпрэсіі, трывожнасці або стрэсу. Наадварот, выкарыстанне сацсетак паляпшае некаторыя навыкі.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Даследнікі з аўстралійскага Універсітэта Дж. Кёрціна вывучылі, колькі часу людзі праводзяць у сацыяльных сетках і як гэта адбіваецца на іх псіхічным стане. Пра гэта піша тэлеграм-канал cybulinka.

У даследаванні ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек (ва ўзросце 17-53 гады). У адрозненне ад папярэдніх даследаванняў, дзе ўдзельнікі самастойна ацэньвалі час, праведзены ў сацыяльных сетках, гэтым разам навукоўцы выкарыстоўвалі дадзеныя з іх мабільных тэлефонаў, каб дакладна зафіксаваць, колькі хвілін яны правялі ў анлайн-прасторы. Затым гэтыя дадзеныя параўналі з узроўнямі трывожнасці, дэпрэсіі і кантролю ўвагі.

Асноўны вынік аказаўся нечаканым: час, праведзены ў сацыяльных сетках, амаль не ўплывае на псіхічнае здароўе. Напрыклад, даследнікі знайшлі слабую сувязь паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і трывожнасцю, але сувязі з дэпрэсіяй і стрэсам не выяўлена.

Больш за тое, аказалася, што людзі, якія больш актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, маюць крыху лепш развітыя навыкі ўвагі, хоць гэты эфект быў нязначным.

Хлоя Джонс, кіраўніца даследавання, мяркуе, што вынікі працы не азначаюць, што сацыяльныя сеткі бяспечныя для псіхікі, і важным з'яўляецца тое, як мы імі карыстаемся, а не колькі часу на гэта марнуем. Сацыяльныя сеткі могуць быць як падтрымкай, так і фактарам рызыкі. Напрыклад, для чалавека, які жыве адзін, удзел у анлайн-супольнасці можа быць сапраўдным выратаваннем, а вось працяглы прагляд стужкі знакамітасцяў можа толькі ўзмацніць незадаволенасць сабой.

Яшчэ адзін цікавы аспект даследавання — уплыў розных платформаў. Высветлілася, што, напрыклад, TikTok крыху паляпшае ўвагу, а Facebook быў звязаны з невялікім павышэннем узроўню стрэсу, нават калі аўтары ўлічвалі ўзрост карыстальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць