Навука і тэхналогіі55

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры

Апынуцца ў адкрытым моры без пітной вады — сцэнар, які для многіх становіцца сінонімам смяротнай небяспекі. Аднак у Вялікабрытаніі знайшлі рашэнне, якое дае значную колькасць чыстай вады і зусім не патрабуе электраэнергіі.

Партатыўны апрасняльнік QuenchSea трэцяга пакалення. Фота: Hydro Wind Energy

Гіпатэтычная перспектыва памерці ад смагі ў адкрытым моры выглядае жахліва і парадаксальна, асабліва калі вакол — толькі адна вада. Брытанскі стартап Hydro Wind Energy заняўся вырашэннем гэтай праблемы і прадставіў узор новага партатыўнага апрасняльніка QuenchSea 3.0, які ператварае салёную марскую ваду ў чыстую і цалкам бяспечную для піцця, паведамляе партал New Atlas.

Асноўны прынцып працы прыбора такі — карыстальнік рукой прыводзіць у рух рычаг, які прапускае марскую ваду праз трохузроўневую сістэму фільтрацыі і тым самым выдаляе соль, вірусы, бактэрыі, часцінкі мікрапластыку і іншыя забруджанні. Вада для ачысткі паступае праз сілавы шланг, а ачышчаная ўжо выходзіць у кантэйнер.

QuenchSea 3.0 можа даваць за гадзіну адразу 6—8 літраў пітной вады, якая адпавядае стандартам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), што робіць апрасненне хутчэйшым і менш стамляльным для карыстальніка, адзначае New Atlas.

Прынцып дзеяння новага апрасняльніка QuenchSea 3.0. Фота: Hydro Wind Energy

Галоўная перавага новага апрасняльніка — яго незалежнасць ад знешніх крыніц энергіі і праца выключна на цяглічнай цязе. Прыбор можна браць з сабой у лодкі, на кемпінгі ці нават выкарыстоўваць у зонах, дзе няма доступу да чыстай вады. Такія рашэнні асабліва важныя ў кантэксце кліматычных зменаў, якія ўжо цяпер прыводзяць да недахопу пітной вады ў розных частках свету. 

Як і любая тэхніка, QuenchSea 3.0 патрабуе рэгулярнага абслугоўвання. Мембрана зваротнага осмасу ў прыладзе (вельмі тонкі фільтр, які затрымлівае соль, вірусы, бактэрыі і іншыя дробныя забруджанні, дазваляючы праходзіць толькі чыстай вадзе) і картрыджы для астатніх звычайных фільтраў разлічаныя на ачыстку прыкладна 300 літраў вады (у залежнасці ад яе салёнасці і тэмпературы), пасля чаго іх трэба мяняць.

QuenchSea 3.0 цяпер знаходзіцца на стадыі распрацоўкі на краўдфандынгавай платформе Kickstarter. Як заяўляюць стваральнікі, кожны, хто зробіць унёсак у памеры 250 даляраў, атрымае па адной прыладзе, калі яны выйдуць на рынак.

Плануецца, што рознічная цана аднаго апрасняльніка складзе 500 даляраў, у той час як мембраны зваротнага осмасу будуць прадавацца па 30 даляраў за пару, а фільтры — па 20 даляраў за пару.

Каментары5

  • Жвір
    26.11.2024
    Цудоўна, калі так.
  • R..
    16.12.2024
    У Сімпсанах была серыя пра гэтыя апрасняльнікі: s35e04 - "Thirst Trap: A Corporate Love Story" ... Каму гэта цікава, то можа паглядзець чым там усё скончылася .. Ня буду пісаць спойлеры..
  • Маўродзі
    28.12.2024
    Фабрычны картрыдж для сістэмы зваротнага осмасу, які фактычна і ёсць ядром усёй гэтай сістэмы, каштуе на аліэкспрэсе 4-10$ з даставай у Беларусь. А гэтыя клоўны збіраюцца прадаваць сваё вынаходніцтва ровара за 500$!! Во гэта бізнэс, МММ проста адпачывае!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць