Грамадства88

Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе

Што стала са зваршчыкам, які чатыры месяцы назад абяцаў актыўна вярнуцца ў медыйную сферу?

Раман Пратасевіч, 31 снежня 2024 года. Скрыншот з ягонага тг-канала

Апошні месяц канал Рамана Пратасевіча не падаваў прыкметаў жыцця. Апошні пост быў датаваны 28 лістапада.

31 снежня ў 22:10 па беларускім часе ў канале Пратасевіча з'явілася відэапаведамленне — трохі дзіўнаватае.

«Даўно мяне не было на экранах, месяц, але магу сказаць, што гэты месяц я не склаўшы рукі, мне ўдалося зняць некалькі крутых відэа, героі якіх вас дакладна здзівяць», — кажа Пратасевіч. Тое самае ён абяцаў два з паловай месяца назад.

Хоць вечар пераднавагодні, на фоне няма ні ялінкі, ні нават дожджыку, ані сяброў і святочнага стала. І, хоць Раман уздымае ў кадры бакал для чырвонага віна з вадкасцю рыжага колеру — магчыма каньяком, ён не выглядае ні вясёлым, ні радасным, вочы яго маркотныя, а голас момантамі нават дрыжыць.

«Усё канечне будзе добра ў надыходзячым годзе, я ў гэта шчыра веру!» — кажа Пратасевіч.

Каментары8

  • Зразумела
    31.12.2024
    Нічога дзіўнага. Пачытаўшы пра ўсіх гэтых Бурых, Коўшыкаў і Халезіных апошнімі днямі, ні да якіх ялінак-дожджыкаў душа не ляжыць. Рука цягнецца толькі да вадкасці нават не рыжага, а празрыстага колеру!
  • Жыўчык
    31.12.2024
    Будзе, Раман, будзе. Галоўнае - дажыві да часоў свабоды. І гэта шчырае пажаданне без падтэкстаў.
  • хтосьці
    31.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч80

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа7

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе1

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць