Свет11

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года

У маскоўскім аэрапорце «Унукава» экстранна прызямліўся самалёт расійскай авіякампаніі UTair, які выконваў рэйс Масква — Дубай. Гэта другі падобны выпадак з бартамі UTair за адзін тыдзень і ўжо чацвёртая паломка лайнераў расійскіх авіякампаній з пачатку 2025 года, піша The Moscow Times.

Фота: Utair

Як расказалі ў авіякампаніі UTair, прычынай экстраннага вяртання самалёта стала «змена ўзроўню гідраўлічнай вадкасці».

Паводле даных сэрвісу Flightradar24, борт развярнуўся ў раёне Баку і накіраваўся назад у Маскву. На ім знаходзіліся 240 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў.

Дагэтуль з пачатку года, які толькі пачаўся, з расійскімі самалётамі ўжо былі зафіксаваныя тры падобныя выпадкі.

7 студзеня лайнер Boeing 737 авіякампаніі UTair, які ляцеў з Санкт-Пецярбурга ў Самарканд, таксама быў вымушаны прызямліцца ў аэрапорце «Унукава» з-за няспраўнасці. А 4 студзеня адразу два расійскія самалёты сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі падчас рэйсаў: Airbus A321neo авіякампаніі «Уральскія авіялініі», які выконваў рэйс з Шарм-аль-Шэйха ў Екацярынбург, вярнуўся ў аэрапорт вылету; Boeing 737 авіякампаніі NordStar, які рухаўся маршрутам Валгаград — Екацярынбург, таксама быў вымушаны перапыніць палёт.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе заходнія краіны ўзмацнілі санкцыйны ціск на Расію, які ў значнай ступені закрануў авіяцыйную галіну. Да канца 2024 года колькасць авіяцыйных здарэнняў у Расіі дасягнула антырэкорду: за 11 месяцаў было зафіксавана 208 авіяцыйных здарэнняў, што на 30% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Гэта самы высокі паказчык за апошнія шэсць гадоў.

Каментары1

  • Авиабезопасность
    11.01.2025
    Вообще летать российскими авиакомпаниями как и беларускими сейчас рискованно. Года 2-3 после с начала войны и санкций ещё ресурс запчастей ладно, да и каннибализм с таких же нелетающих моделей, а дальше идёт увеличение рисков по прогрессии. Если нужно вылететь, то лучше пожалуй выбирать иностранные авиакомпании у которых по прежнему есть доступ к оригинальным Новым запчастям и которые проходят техобслуживание согласно сертификации и нормам производителей самолётов.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч80

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа7

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе1

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць