Нерухомасць

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

У вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна прадаюць старажытную сядзібу Храптовічаў. Дакладней, тую частку, што яшчэ ацалела. Аб'ява з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы, піша «Блізка». 

На старонцы аб'явы лот называецца «Будынак неўстаноўленага прызначэння». Пры гэтым у апісанні сказана так: «Двухпавярховы цагляны будынак з бутабетонным склепам, 1730 года пабудовы, сцены цагляныя абтынкаваныя, падмурак бутабетонны, бляшаны дах, пячны апал».

Насамрэч, будынак вельмі ўсталяванага прызначэння. Гэты будынак бібліятэкі — уцалелая частка сядзібы Храптовічаў. Сам сядзібны дом (палац) знішчаны практычна цалкам: ад яго засталіся толькі падвалы. А вось будынак бібліятэкі з балконам на чатырох калонах стаіць да гэтага часу.

Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Іахім Храптовіч (1729-1812) сабраў багатую бібліятэку з архівам, усяго ў ёй было каля 6 тысяч тамоў і старажытныя рукапісы. Вядома, што ў гэтай бібліятэцы працавалі паэты Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Міцкевіч. У прыватнасці, лічыцца, што менавіта тут Міцкевіч распрацаваў сюжэт і пачаў работу над паэмай «Гражына».

Праўда, гісторыкі лічаць, што бібліятэка пабудавана не ў 1730 годзе, а бліжэй да канца XVIII стагоддзя.

Пачатковы кошт лота — 184 тысячы рублёў, першы крок таргоў складае 9200 рублёў. Такім чынам, мінімальная прадажная цана складзе 193200 рублёў, або прыкладна 56645 долараў па актуальным курсе Нацбанка.

Таргі адбудуцца 27 лютага ў 10.00. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч80

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа7

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе1

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць