Грамадства3232

Дзяйкала: Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, колішняя загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала ацаніла шанцы Аляксандра Лукашэнкі прадстаць перад судом.

Зараз ёсць тры трэкі, па якіх Аляксандра Лукашэнку спрабуюць прыцягнуць да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд.

Фота: Sean Gallup / Getty Images

Першы звязаны з матэрыяламі, якія падала Літва, — аб тым, што непажаданых беларусаў выпіхваюць з краіны. Другі трэк утрымлівае сведчанні аб удзеле ўладаў Беларусі ў прымусовым вывазе ўкраінскіх дзяцей. Яго падрыхтавала група разам з Паўлам Латушкам. Трэці ўключае матэрыялы, якія сабралі «Рэпарцёры без межаў», — аб тым, што ў Беларусі цалкам крыміналізавана прафесія журналіста. 

@tokbelarus Лукашенко в Гаага - это реально и нужно? #лукашенкт #александрлукашенко #беларусь #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Як адзначае эксперт, тое, што падрыхтавалі «Рэпарцёры без межаў», ні ў якім разе нельга называць ні іскам, як гэта падаецца ў прэсе, ні скаргай (complaint) як у арыгінале.

«Адбылася проста перадача інфармацыі аб пэўных злачынствах да ведама пракурору па артыкуле 15 Рымскага статута. (…) Будзем казаць шчыра, пракурор, у прынцыпе, можа ўвогуле не звярнуць увагі на гэтую інфармацыю, а можа і звярнуць», —

тлумачыць Дзяйкала і дадае, што добрая навіна заключаецца ў тым, што па рэферале, пададзеным Літвой, ужо распачалася папярэдняе расследаванне.

Да гэтай справы, заўважае юрыстка-міжнародніца, могуць далучыць інфармацыю, якую перадалі «Рэпарцёры без межаў», калі яна рэлевантная.

Калі гаварыць аб матэрыялах, якія датычаць вывазу ўкраінскіх дзяцей, то неабходна ведаць, якія з рэальных выпадкаў могуць быць аднесены да ваенных злачынстваў. Неабходны доказы непасрэднай датычнасці Лукашэнкі, бо, як падкрэслівае эксперт, «індывідуальная крымінальная адказнасць будуецца на прынцыпе асабістай віны».

Таму, як заўважае Дзяйкала, «рэальны нейкі выпадак — гэта рэферал Літвы (…) Тут па-любому будзе адказ: так ці не».

Аднак нельга лічыць, што нават у выпадку выдачы ордара на арышт Лукашэнкі ён будзе сапраўды арыштаваны.

«Наколькі гэта выльецца ў юрыдычную рэальную працэдуру, невядома», — заўважае Дзяйкала і тлумачыць, што абвінавачанне Лукашэнкі па трох розных блоках (саўдзел у ваеннай агрэсіі супраць Украіны, вываз украінскіх дзяцей, рэпрэсіі супраць беларусаў) патрабуе асобнага разбіральніцтва:

«Адказнасць за ўсе гэтыя рэчы ніколі не можа адбывацца ў адным судзе ці трыбунале. Гэта розныя рэчы. І гэта залежыць ад таго, якая структура, якім чынам інстытуцыйна гэта будзе арганізавана. І больш за тое, Лукашэнка не можа растраіцца і адказаць за ўсё».

Акрамя гэтага, як адзначае юрыстка, «наша сітуацыя (…) не цягне на міжнародны трыбунал, калі мы паглядзім, у сувязі з якімі сітуацыямі ствараліся міжнародныя трыбуналы. (…) Акрамя гэтага, гэта вельмі дорага. На трыбунал па Югаславіі да двухсот з нечым мільёнаў за год трацілася».

Юрыстка адзначае, што ў ідэале павінен быць створаны змяшаны трыбунал — гэта суд, які ўключае як нацыянальных, так і міжнародных суддзяў, пракурораў і экспертаў, часова ўбудаваных у нацыянальную судовую сістэму для разгляду пэўных злачынстваў у адпаведнасці з нацыянальным і міжнародным правам.

«Нам важна, каб не ў Гаазе гэты працэс быў, а дома, у Мінску. Таму што гэта таксама будзе казаць пра тое, што ўсё ж яшчэ хоць нейкая дзяржава засталася. Бо калі паглядзець, каго судзяць у Гаазе, паглядзець на тое, што адбываецца ў гэтых дзяржавах, то гэта наадварот паказчык таго, што ёсць поўны, абсалютны правал дзяржавы».

Ад таго, наколькі гэты працэс добра пройдзе, заўважае экспертка, будзе залежыць тое, наколькі добра грамадства вывучыць урок.

Глядзіце цалкам:

Каментары32

  • даведка
    09.02.2025
    Я тоже за уголовный процесс у нас в стране по самым строгим белорусским нормам, включая общую конфискацию и применение смертной казни в отношении лица, достигшего 65 лет, которые действовали в момент совершения им преступлений против человечества и военных преступлений военнослужащими КГБ, ОАЦ, СБП, ССО, ГПК, включая ОСАМ, ВВ МВД, включая СОБР, и личным составом военизированных организаций, к которым отнесены остальные силовые структуры и ведомства, включая ГКСЭ и МЧС.

    Вот только по действующей конституции Лукашенко можно предать суду пока он является действующим «президентом», так как после сложения полномочий вступают в силу юридические гарантии бывшему президенту и членам его семьи.

    Хотя при желании всё достаточно легко будет вырулить, но придётся лавироват, в том числе исходить из принципов неотвратимости наказания, равенства всех перед законом, народ является единственным источником государственной власти в стране... И как он решит, так и будут судить последнего диктатора.
  • Беларус
    09.02.2025
    Расія акупавала краіну праз розумы, узяць тых жа неварагодных, якія нават з’ехаўшы ў эміграцыю, пасля 5 гадоў татальных рэпрэсій і 3 гадоў вайны, дагэтуль не могуць адмовіцца ад рускага.
  • Трыбунал будзе дорага багата
    09.02.2025
    Усе як ен любе

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць