Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што зіма нарэшце паказала свой нораў, таму разлічваць на тое, што ўжо найбліжэйшымі днямі настане вясна, не варта.

«Няма сумневаў, што люты стане самым халодным зімовым месяцам сезону і адпрацуе і снегам, і маразамі», — адзначыў сіноптык і падкрэсліў, што халадоў дададуць паўночны вецер і вільготнасць.
Па словах Дзмітрыя Рабава, апошнія 10 дзён лютага весці рэй у Беларусі будуць атмасферныя франты, якія прынясуць з сабой снег.
У пачатку тыдня за надвор'е пачнуць адказваць атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы. Захаваецца марознае надвор'е, у большасці раёнаў пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вільготнасць да 80%. Вецер паўночна-заходні, паўночны, умераны. Тэмпература ў панядзелак уначы ад -9°C да -15 °C, у аўторак на 2-3°C цяплей.
Днём у панядзелак ад -2°С да -7°С, у аўторак ад -1°С да -6°С. Бліжэй да сярэдзіны тыдня метэаўмовы стане вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску, на фоне якога пройдуць малаактыўныя атмасферныя франты. Будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Вецер паўночна-заходнi, паўночны, умераны. Вільготнасць да 80%. Слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Ноччу ў сераду ад -3°С да -8°С, у дзённыя гадзіны ад 0 да -5°С.
Папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я стане вызначаць антыцыклон з цэнтрам над паўночным захадам Расіі. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны, умераны. Вільготнасць да 80%. Ноччу ад -6°С да -12°С. Днём у чацвер ад -2°С да -7°С, у пятніцу ад -3 да -8°С.
У апошнія выхадныя лютага на надвор'е працягне аказваць уплыў халодны антыцыклон. Пераменная воблачнасць, у большасці раёнаў без ападкаў. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны. Ноччу і раніцай туман. Вільготнасць да 70%. Уначы ад -9°С да -15°С, у сярэдзіне дня ў суботу ад -4°С да -9°С, у нядзелю ад -3°С да -7°С.
Каментары