Грамадства99

Ціханоўская сустрэлася з Келагам у кулуарах канферэнцыі ў Мюнхене

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах Палаты прадстаўнікоў і Сената ЗША — Браянам Мастам (Палата прадстаўнікоў) і Джымам Рышам (Сенат), якія прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю. 

Сустрэча з сенатаркай ЗША Джын Шахін (Jeanne Shaheen) і сенатарам ЗША Джымам Рышам (James Risch), Мюнхен, 15 лютага

Сустрэчы адбыліся падчас Мюнхенскай канферэнцыі. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі мірныя перамовы па Украіне і роля Беларусі ў гэтым працэсе. Ціханоўская падкрэсліла, што пытанне Беларусі павінна быць часткай перамоваў, уключаючы расійскую вайсковую прысутнасць у краіне і паступовы транзіт улады, перадае прэс-служба палітыка.

Таксама падчас сустрэч абмяркоўвалася падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Ціханоўская прапанавала зрабіць выключэнне для беларускіх праграм і аднавіць фінансавую дапамогу.

Акрамя таго, былі ўзнятыя пытанні палітвязняў і магчымыя далейшыя крокі для іх вызвалення, а таксама перспектывы прызначэння спецыяльнага пасланніка па Беларусі.

Ціханоўская падзякавала за пастаянную падтрымку і дамовілася аб правядзенні слуханняў у Кангрэсе, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі і стратэгіі ЗША адносна краіны.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з сенатаркай Джын Шахін (Дэмакратычная партыя), кангрэсменам Джо Вілсанам (Рэспубліканская партыя) і кангрэсменам Браянам Фіцпатрыкам (Рэспубліканская партыя), сенатарам Роджэрам Вікерам, старшынём камітэту па ўзброеных сілах (Рэспубліканская партыя).

Таксама Ціханоўская ў кулуарах сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа генералам Келагам, які ў адміністрацыі прэзідэнта Трампа быў прызначаны спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі. 

Фота: офіс Ціханоўскай

Ціханоўская адзначыла паспяховае вызваленне трох закладнікаў з турмы, у тым ліку двух палітычных зняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытанні.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі, а таксама важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне. «Я патлумачыла генералу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расійскай вайсковай прысутнасці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю,» — адзначыла Ціханоўская.

Каментары9

  • Георгіеўна Першая, Яемосьць
    16.02.2025
    Ганарыцеся сваёй каралевай
  • Я
    16.02.2025
    Малайчына, Святлана, не апускае рукі, працуе для Беларусі! Дзякуй!
  • Filipp
    16.02.2025
    Ага, усё сустракаецца і сустракаецца!) Ня лідарка, а проста цуд!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць