Надвор'е

Якога чакаць надвор'я на наступным тыдні

Люты стаў самым халодным месяцам гэтага зімовага сезону і здолеў дагадзіць і снегам, і маразамі. А што ж абяцае нам надвор'е ў апошнія зімовыя дні?

У пачатку будучага тыдня працягнецца паслабленне маразоў. Зіма, якая пачалася з адлігі, ёю ж і завершыцца. Вясна будзе рабіць нясмелыя крокі, нагадваючы, што яе прыход не за гарамі, распавёў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ.

У пачатку тыдня ў большасці раёнаў будзе без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вільготнасць да 80%. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература ў панядзелак ноччу ад -5°C па захадзе да -12°C па ўсходзе, у аўторак на 2-3°C цяплей. Днём у панядзелак ад -2°C да -3°C, у аўторак ад -1°C у Віцебску да +6°C у Гродне.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Без істотных ападкаў. Ноччу ў сераду ад 0 па захадзе да -8°C па ўсходзе, у дзённыя гадзіны да +3°C.

І, папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я стануць вызначаць атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. У большасці раёнаў будуць кароткачасовыя ападкі. Уначы ад -3°C да +3°C. удзень у чацвер ад +1°C да +6°C, у пятніцу ад +1°C да +4°C.

У першыя выхадныя сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі. Вільготнасць да 70%. Ноччу каля 0, у сярэдзіне дня ў суботу ад + 1°C да +4°C, у нядзелю ад 0 да +3°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць