Свет44

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг, якія прывядуць да змены ўлады

У Германіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. Урад ідзе ў адстаўку на шэсць месяцаў раней за запланаваны тэрмін пасля таго, як Бундэстаг вынес вотум недаверу канцлеру Олафу Шольцу, а да гэтага распалася правячая кааліцыя.

Галасаванне на выбарчым участку ў Берліне, Германія, 23 лютага 2025 года. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Перамогу на выбарах прагназуюць кансерватыўнаму саюзу ХДС/ХСС, а затым яго лідар Фрыдрых Мерц мае найлепшыя шанцы стаць наступным канцлерам Германіі, піша «Еўрапейская праўда». 

Чакаецца, што ўльтраправая «Альтэрнатыва для Германіі» дасягне свайго найлепшага выніку і зойме другое месца.

Перамога ХДС/ХСС не дазволіць блоку самастойна сфарміраваць урад, таму яму давядзецца шукаць партнёраў для кааліцыі. Імі могуць стаць сацыял-дэмакраты ці «зялёныя» — ці і тыя, і другія ў залежнасці ад вынікаў выбараў.

Чакаецца, што кааліцыйныя перамовы будуць складанымі пасля кампаніі, якая выявіла вострыя рознагалоссі адносна міграцыі і таго, як перамагчы сілу ўльтраправых у краіне.

Гэта можа прывесці да таго, што канцлер Олаф Шольц будзе выконваць абавязкі кіраўніка ўрада яшчэ некалькі месяцаў.

Выбары 23 лютага былі абвешчаныя пасля развалу кааліцыі Шольца, якая складалася з ягоных сацыял-дэмакратаў, «Зялёных» і ліберальных свабодных дэмакратаў.

Партыя Шольца СДПГ чакае на гэтых выбарах найгоршага выніку з часоў Другой сусветнай вайны.

Каментары4

  • Барадзед
    23.02.2025
    Дойч чабан, может джихадистрв публично пороть на городских площадях?
  • Немец
    23.02.2025
    Дойч чабан, пішы па рюзкі русіш. Сьмярдзіць ад цябе за 3 000 кілямэтраў.
    Ужо Пуцінская і Трампаўская Альтэрнатыва, на плошчы іх называюць націшвайнэ, а мо нат Зянонаўская? - дакладна разьбярэцца зь мігрантамі, якіх сюды Пуцін сваімі войнамі нагнаў.
    Дарэчы немцы зусім іньшую думку маюць пра рэзаньне на плошчах. Таму будзе табе Юберрашунг сеньня ўвечары.
    Адпішамся русіш.
  • Сацыёлаг
    23.02.2025
    Гэты дзень пакажа, чаго для еўрапейскіх выбаршчыкаў вартая падтрымка Маска і Вэнса. Калі паказчыкі АдГ павялічацца, значыць і ў астатніх краінах будзе правы ўздым.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч81

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць