Грамадства88

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Міністр транспарту і камунікацыі Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 года. Ніякіх падрабязнасцяў трагедыі дзяржаўныя СМІ не прыводзілі, толькі сам Аляксандр Лукашэнка назваў чыноўніка не «памерлым», а «загінулым». Інфармаваныя суразмоўцы «Нашай Нівы» расказалі акалічнасці таго, што здарылася летам 2023 года.

Развітанне з Аляксеем Аўраменкам. Фота БелТА

Як кажуць крыніцы «Нашай Нівы», пры канцы жыцця 46-гадовы Аляксей Аўраменка трапіў у прыцэл органаў дзяржаўнай бяспекі. Сілавікі падазравалі, што міністр датычны да махінацый з паказчыкамі працы ведамства.

«Сам Аўраменка лічыў сябе сумленным чалавекам і з прэтэнзіямі згодны не быў. Я думаю, што ён не вытрымаў ціску і спыніўся на апошнім спосабе захаваць сваё добрае імя і свабоду», — кажа наш суразмоўца. 

Знаёмыя сям'і прыводзяць падрабязнасці таго, што адбылося. 

«У гаражы Аўраменка выпіў тэхнічнай вадкасці для ахалоджвання рухавіка і страціў прытомнасць. Але яго цела на падлозе вельмі хутка знайшоў адзін з блізкіх. Выклікалі хуткую. Аўраменку завезлі ў бальніцу і адкачалі, часова вярнулі ў прытомнасць. Але ўнутраныя органы ўжо былі незваротна пашкоджаныя. Аўраменка яшчэ паспеў патлумачыць, чаму спрабаваў забіць сябе. Але неўзабаве памёр», — паведаміла «Нашай Ніве» інфармаваная крыніца. 

@nashaniva Пры чым тут КДБ #Лукашэнкі #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #чиновники ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Аляксей Аўраменка быў міністрам з 2019 года, а да таго працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета міністраў.

Аляксандр Лукашэнка на цырымонію пахавання свайго міністра не прыехаў.

Аўраменка стаў другім за кароткі час лукашэнкаўскім міністрам, які ўчыніў суіцыд. У 2022 у сваім доме ў Драздах, па інфармацыі «Нашай Нівы», звёў рахункі з жыццём Уладзімір Макей.

А тыдзень таму пайшоў з жыцця пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка. Ён не вытрымаў допытаў у КДБ.

Каментары8

  • даведка
    02.07.2024
    Лукашенко, будь ты человеком... Раздай всем своим министрам наградное оружие.
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2024
    Трэба было сепуку зрабіць. З дапамогай вернага сябра самурая
  • несист
    02.07.2024
    "Считал себя честным человеком" - цитата из "Берегись автомобиля"(зачем?) В жизни все трагичнее, чем в кино. Алексей Николаевич, насколько это возможно в "сосуде" пытался быть честным. Но во вскормленной общаком зашкварной системе ОПГ это невозможно. Ушел, оставшись человеком.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць