Кіно11

Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»

Гэтай ноччу адбылася 82-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус».

Дэмі Мур, уладальніца прэміі за фільм «Субстанцыя», пазіруе ў прэс-зале падчас 82-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» 5 студзеня 2025 г. у Беверлі-Хілз, Каліфорнія. Фота: Kevin Mazur / Getty Images

Амерыканская актрыса Демі Мур атрымала свой першы «Залаты глобус» у катэгорыі «найлепшая жаночая роля ў мюзікле або камедыі» за бодзі-хорар «Субстанцыя» (The Substance), які ўжо адзначаны ўзнагародай Канскага кінафестывалю за лепшы сцэнарый.

«Я сапраўды не чакала гэтага. Я зараз проста ў шоку, — сказала яна на цырымоніі ўзнагароджання ў Лос-Анджэлесе. — Я займаюся гэтым вельмі даўно, больш за 45 гадоў, і гэта першы раз, калі я выйграла нешта як акторка».

Лаўрэатамі прэміі «Залаты глобус 2025» таксама сталі:

найлепшы фільм — драма: «Бруталіст»;

найлепшы фільм — камедыя / мюзікл: «Эмілія Перэс»;

найлепшая рэжысура: Брэйдзі Корбет — «Бруталіст»;

найлепшы акцёр — драма: Эдрыян Броўдзі — «Бруталіст»;

найлепшая актрыса — драма: Фернанда Торэс — «Я ўсё яшчэ тут»;

найлепшы акцёр — камедыя / мюзікл: Себастыян Стэн — «Іншы чалавек»;

найлепшая актрыса — камедыя / мюзікл: Демі Мур — «Субстанцыя»:

найлепшы акцёр другога плана: Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»;

найлепшая актрыса другога плана: Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»;

найлепшы сцэнарый: Пітэр Строгэн — «Канклаў»;

найлепшы фільм на замежнай мове: «Эмілія Перэс» — Францыя;

найлепшы анімацыйны фільм: «Плынь».

«Залаты Глобус» — прэмія, якая ўручаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы ў галіне кінамастацтва. Яе ўручаюць кожны год у студзені па выніках галасавання 90 міжнародных журналістаў, якія пражываюць у Галівудзе. Уручаецца з 1944 года. Лічыцца другой па важнасці пасля «Оскара».

Каментары1

  • T
    06.01.2025
    Дарэчы, «Плынь» (найлепшы анімацыйны фільм) - першы «Залаты глобус» у гісторыі Латвіі

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць