Меркаванні33

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»

Публіцыст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык у фэйсбуку падзяліўся развагамі з нагоды гібелі 24-гадовай добраахвотніцы Марыі Зайцавай.

«Вестка пра гібель Марыі Зайцавай, якая ўжо зрабілася сымбалем няскоранасьці і супраціву — і дыктатуры, і ваеннай агрэсіі, і ўвогуле жыцьцёвым абставінам, перад якімі мы часьцей саступаем, чым не саступаем, — прыйшла, калі давялося перачытваць газэтныя публікацыі жніўня-верасьня 1991 году, — піша Навумчык.

— І я ізноў адчуў прамую сувязь цяперашняй нашай бяды з тым, што было не дароблена.

Ведаеце, які быў самы папулярны лозунг? Самая гучная фраза, што паўтаралася ў тыя дні? Што казалі нам у адказ на словы пра люстрацыю?

«Ня трэба паляваньня на вядзьмарак!».

На вялікі жаль, грамадзтва сапраўды не жадала люстрацыі — ні ў Беларусі, ні ў Украіне, ні ў Расіі. Калі казаць пра Беларусь — 30 дэпутатаў і некалькі тысяч чалавек на Плошчы, зразумела, не маглі супрацьстаяць нежаданьню 10-мільённага насельніцтва.

І я не па КПСС. Партыю якраз ліквідавалі, але некранутым застаўся сапраўдны монстр — КГБ. Унутраныя пературбацыі, наадварот, зрабілі яго больш мабільным і эфектыўным у зьнішчэньні тых, хто асьмеліліўся ўзьняць галовы.

Прыгадваю, як у 1992 годзе дамагаўся ад КДБ рассакрэчваньня адной справы. Па законе аб статусе дэпутата мне павінны былі даць які заўгодна дакумэнт у якой заўгодна ўстанове па першым жа патрабаваньні. За некалькі месяцаў (!) я нічога не дамогся — беларускі закон пераставаў дзейнічаць за дзьвярыма КГБ.

Паміж загіблымі на пуцінскай вайне, закатаванымі ў лукашэнкаўскіх турмах і неліквідацыяй чэкісцкай інквізіцыі зь яе больш чым стогадовым вопытам тэрору — самая прамая паралель. І прамы ўрок у будучыню.

Усе дыктатуры калі-небудзь руйнуюцца, усе гітлеры, сталіны, пуціны і лукашэнкі калі-небудзь сыходзяць ў іншы сьвет — тут няма выключэньняў. Варыянты могуць быць толькі ў тым, ці ліквідуюцца структуры тыраніі, кшталту Гестапа і СС, ці яны застаюцца, як НКВД-КГБ.

Зразумела, галоўная прычына ў самім грамадзтве, у мэнтальнасьці, якая фармавалася не адно дзесяцігодзьдзе — і для выздараўленьня спатрэбіцца таксама ня год і ня два.

Але калі ў дзяржаве будзе заставацца КГБ з яго больш чым стогадовым досьведам тэрору ў самых розных формах, — ён будзе забіраць усё новыя і новыя ахвяры».

Каментары3

  • Kurt
    19.01.2025
    Absalutna slušna.
  • .
    20.01.2025
    Tutaka ne lyustraciya patrebna. Patrebna tatal'naya zabarona, znishchenne samoi arganizacii, a usih yae pracaunikou - u turmu. Na dougi-dougi termin.
  • Чытач
    20.01.2025
    Але калі ў дзяржаве будзе заставацца КГБ з яго больш чым стогадовым досьведам тэрору ў самых розных формах, — ён будзе забіраць усё новыя і новыя ахвяры»

    Узнадваю развагі Шаламава: ен пісаў што за гады рэпрэсій НКУС і КДБ накапілі вопыт працы - дапросы, схіленні і маніпуляцыі да такой ступені, каб змяняць асобу. Гэта стала пытаннем тэхналагічным, а не мастацкім.

    Трэба шукаць антыдот.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць