Грамадства55

Генпракуратура завяла крымінальную справу на «Белпол» за выкраданне базы з імёнамі членаў выбарчых камісій

Генеральная пракуратура паведаміла, што на аб'яднанне былых сілавікоў «Белпол» заведзеная крымінальная справа «па факце наўмысных незаконных збору і распаўсюдзе інфармацыі пра прыватнае жыцце і персанальныя даныя больш за дзесяць тысяч грамадзян, якія з'яўляюцца членамі выбарчых камісій і назіральнікамі пры правядзенні электаральнай кампаніі 2025 года».

Справа заведзеная па ч. 1 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных»).

Перад гэтым стала вядома, што «Белпол» атрымаў спісы больш за 10 тысяч членаў выбарчых камісій і назіральнікаў, задзейнічаных у чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Усе яны былі прызначаныя рэжымам яшчэ ў верасні 2024 года (то-бок нават да абвяшчэння даты прэзідэнцкіх выбараў) паводле вынікаў праверак у «КДБ-МУС» на лаяльнасць да Лукашэнкі.

Каментары5

  • Барадзед
    23.01.2025
    Хорошо бы насобирать обменный фонд пленных лукашистов для обмена на политзаключенных, не затрагивая действие санкций для этого.
  • База членаў
    23.01.2025
    Раней гэта была адкрытая інфармацыя. І нічога сакрэтнага не павінна быць у выбарчым працэсе. Калі б выбары былі сапраўднымі выбарамі, то гэтыя людзі з камісій ганарыліся б, што ім давяраюць, і не хаваліся б ад людзей.
  • Кастусь
    23.01.2025
    Шведаўскія доўбні нават не чыталі ўласных законаў пра празрыстасць "выбараў"

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць