Грамадства66

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка

У новым выпуску ТОКу былы пасол і міністр культуры, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі Павел Латушка выказаў свае адносіны да Уладзіміра Макея.

Уладзімір Макей. 

«Уладзімір Макей — той чалавек, які служыў усё жыццё Лукашэнку. Але з другога боку вось гэтая супярэчлівасць — ён любіў Беларусь. Гэта чалавек, якому было важна, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай. Ён шанаваў беларускую культуру і беларускую мову»,

— даводзіць Павел Латушка і сцвярджае, што Макей падтрымліваў яго намаганні па падтрымцы беларускай культуры, калі Латушка быў дыпламатам і чыноўнікам.

«Больш за ўсё мяне білі на гэтых пасадах менавіта за беларускасць, за падтрымку беларускай культуры, мовы. За гэта прылятала. Дарэчы, ад той жа Пяткевіч вельмі моцна, ад намеснікаў Макея. Такі Яўген Шастакоў, які мае роднасныя сувязі з яго жонкай Верай Паляковай-Макей»,

— дзеліцца Латушка і яшчэ раз падкрэслівае, што Макей «сапраўды шанаваў беларускую культуру».

@tokbelarus Саша, посмотри на меня. Павел Латушко рассказывает про Колю Лукашенко #колялукашенко #беларусь #латушко #беларусьновости #минсксейчас #минск #беларусь #белорусы ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Я думаю, што ён хацеў, каб помнік быў на матчынай мове», — дадае палітык.

Нагадаем, што ўраджэнец Карэліцкага раёна Уладзімір Макей у савецкі час быў афіцэрам савецкага ГРУ, у незалежнай Беларусі пачаў дыпламатычную кар'еру. У 2000 годзе стаў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі. Праз восем гадоў узначаліў Адміністрацыю прэзідэнта. У 2012 годзе ён быў прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці ў лістападзе 2022 года.

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • Праматак
    25.01.2025
    латушка пра макея = адна гэбня пра іншую. Нават чытаць ня буду, бо што б гэбня ні казала, але па выніку хлусьня.
  • Woodoo Cult
    25.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    25.01.2025
    Але жонку ўзяў, якая ненавідзела і ненавідзіць Беларусь.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць