Грамадства88

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек

Праца камісіі па вяртанні грамадзян, якія з'ехалі з радзімы, будзе працягнутая. Пра гэта заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед па выніках сустрэчы з Лукашэнкам, піша БелТА.

«Праца камісіі будзе працягнутая. Мы лічым, што яна ўносіць сваю лепту ў вырашэнне шэрагу пытанняў», — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, камісія ўжо разгледзела 241 заяву, 19 чалавек ужо вярнуліся ў Беларусь (некаторыя прыязджалі і вярталіся па некалькі разоў, па словах Шведа).

«Каля 40 асобам дадзены тлумачэнні аб тым, што яны могуць спакойна вяртацца: у нас да іх няма ніякіх прэтэнзій. Але я ведаю, што частку з іх дастаткова шчыльна апрацоўваюць замежныя спецслужбы.

Мы ведаем факты. Тым людзям, якія будуць вяртацца, мы будзем даваць слова, і ад іх вы пачуеце, даведаецеся ўсю праўду пра тое, як «салодка» жывецца за мяжой, якое да беларусаў стаўленне і якім чынам і хто перашкаджае вяртанню нашых грамадзян на сваю радзіму», — сказаў генеральны пракурор.

«Любы, хто жадае вярнуцца, звяртайцеся. Вы атрымаеце аб'ектыўную інфармацыю, і ўсе гарантыі, якія ўстаноўлены ўказам кіраўніка дзяржавы, безумоўна, будуць выкананы. Вы спакойна заедзеце ў нашу краіну, як ужо заехала 19 чалавек. З кожным з іх вы можаце пагутарыць. Усё, што пішацца за мяжой, што нібыта тут кагосьці затрымалі і гэтак далей, — такіх фактаў мы не ведаем.

Акрамя аднаго: асоба вярнулася сюды, але была затрыманая за ўчыненне іншага злачынства. Гэта ж не значыць, што, калі асоба вярнулася, у яго імунітэт ад адказнасці за іншыя злачынствы», — дадаў Андрэй Швед.

Камісія таксама вывучае матэрыялы грамадзян, якія былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і звярнуліся да яго з заявай аб памілаванні. «Праца камісіі ўлічвалася кіраўніком дзяржавы пры прыняцці рашэнняў аб амністыі», — дадаў генпракурор.

Каментары8

  • ну
    04.02.2025
    за "працу" ж пэўна грошы атрымліваюць... таму "праца" і будзе працягнута
  • Ёсік
    04.02.2025
    Грамадзяне, толькі ўдумайцеся, беларусы не пагадзіліся з фальсіфікацыяй выбараў у 2020, нічога не ламалі, нікога не забілі, з'ехалі, каб не апынуцца за кратамі, а зараз павінны ў нейкіх дурняў неадукаваных прасіцца прыехаць дадому. У каго, у блазана грышкі, у тых, хто не ўмее працаваць, а толькі робіць выгляд, што працуе?
  • feafania
    04.02.2025
    Ёсік, ну я засталася і прайшла праз катаваньні лукашыстаў. Гэта так паслухала калег, якія проста мяне выкарысталі ў той момант, калі я ім патрэбна была. Усё роўна зьехала пасля сканчэньня асноўнага этапу рэпрэсый. Лічу злачынствам жыць у канцлягеры і плаціць падаткі на ўтрыманьне апрычніны. За год эміграцыі нарэшце супакоілася і пазбавілася ад хранічнага стрэсу.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць