Свет1414

Зяленскі збіраецца паразмаўляць з Трампам пра Беларусь

«Вы ведаеце, што адбываецца з беларусамі? Ніхто не запярэчыў, ніхто пра гэта не думае. Ужо ў гэтым годзе Расія падрыхтуе 15 дывізій для трэніроўкі і ўзмацнення сітуацыі на беларускім кірунку».

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам хацеў бы абмеркаваць пытанне Беларусі.

«Думаю, што буду з прэзідэнтам Трампам гаварыць пра тое, што рускія збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Мы гэта выразна усведамляем. Я думаю, заўтра будзе магчымасць пагаварыць пра гэта, можа, сёння яшчэ», — сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам 14 лютага ў Мюнхене, куды ён прыехаў для ўдзелу ў Канферэнцыі ў пытаннях бясьпекі.

Пазней украінскі прэзідэнт удакладніў: 

«Вы ведаеце, што адбываецца з беларусамі? Ніхто не запярэчыў, ніхто не думае пра гэта. Але гэта факт. Ужо ў гэтым годзе Расія падрыхтуе 15 дывізій для трэніроўкі і ўзмацнення сітуацыі на беларускім кірунку. І мы думаем, што яны ўсе будуць на тэрыторыі Беларусі, альбо часткова. Гэта будзе, я не ведаю, 100-150 тысяч чалавек. Гэта проста вялікая групоўка».

Перайшоўшы на англійскую, Зяленскі дадаў, што не ўпэўнены, што гэтая групоўка пойдзе наступам ва Украіну. Па яго словах, гэтыя сілы могуць пайсці ці ў Польшчу ці ў краіны Балтыі.

«Я думаю, што ён (Пуцін — НН) рыхтуе вайну супраць краін НАТА ў наступным годзе. (…) Дай Бог, мы спынім гэтага вар'ята, і ў нас не будзе ніякай вайны ў свеце», — сказаў прэзідэнт Украіны і адзначыў, што для спынення Расіі неабходны гарантыі бяспекі для Украіны.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што ўвечары 14 лютага Зяленскі сустрэнецца з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам і дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа.

Канферэнцыя па бяспецы праходзіць у Мюнхене з 14 да 16 лютага. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел каля 60 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, 150 міністраў з усяго свету, а таксама кіраўнікі вядучых міжнародных арганізацый. У канферэнцыі ўдзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з Святланай Ціханоўскай.

Каментары14

  • 1234
    14.02.2025
    "У канферэнцыі ўдзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з Святланай Ціханоўскай." - збоку, як гледачы, нічога не рашаючы і нічога з сябе не ўяўляючы
  • Не надо распыляться
    14.02.2025
    Россию надо побеждать на украинском фронте.
  • Хрыч
    14.02.2025
    "Что Вы плачете здесь, одинокая глупая деточка
    Кокаином распятая в мокрых бульварах Москвы?
    Вашу тонкую шейку едва прикрывает горжеточка.
    Облысевшая, мокрая вся и смешная, как Вы…" (с)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць