Грамадства44

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў інтэрв’ю былых журналістаў «Белсата» Ігара Кулея і Сяргея Падсасоннага. Па іх словах, Офіс Ціханоўскай за спінамі журналістаў вырашаў з польскімі палітыкамі, хто будзе кіраваць тэлеканалам, і зрабіў недастаткова, каб адстаяць інтарэсы «Белсата».

Вячорка кажа, што ўвесь гэты час яны каардынаваліся з Ігарам Кулеем і Аляксеем Дзікавіцкім (як з менеджарамі «Белсата») у справе абароны канала, перадавалі іх просьбы палітыкам.

«Нам было важна захаванне «Белсата» як брэнду і захаванне каманды. І «Белсат» быў захаваны. Гэтыя пункты мы адстойвалі», — піша Франак.

У самым пачатку крызісу Офіс Ціханоўскай сапраўды з дапамогай арганізацый беларускай медыйнай супольнасці падрыхтаваў спіс медыяменеджараў з 15 чалавек — тых, хто мог бы кіраваць каналам. У яго ўваходзілі рэдактары вялікіх беларускіх выданняў, а таксама прадстаўнікі «Белсата», у тым ліку Дзікавіцкі і Кулей, заўважае Вячорка.

У інтэрв'ю Кулея і Падсасоннага казалася, што Ціханоўская не стала падпісваць калектыўны ліст у абарону канала. Вячорка адказвае на гэта:

«Была спрэчная ініцыятыва з калектыўным лістом — і па часе, і па змесце, і па тым, як ён быў арганізаваны і напісаны. Мы трымалі дыстанцыю, бо якраз гэта выглядала б як умяшальніцтва нібыта мы ім нешта дыктуем».

«Трэба разумець, што «Белсат» юрыдычна — гэта частка Польскага грамадскага тэлебачання. У іх дзейнічаюць унутраныя правілы і распарадкі. Рэформа «Белсата» была часткай агульнай рэформы TVP», — піша дарадца Ціханоўскай.

Ён дадае, што ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з імі не ўзгаднялася.

«У інтэрв’ю Ігар распавядае чуткі, маўляў, усё таму, што Офісу не падабалася, што «Белсат» быў занадта незалежны. Але «Белсат» заўсёды быў вельмі прыязны і пазітыўна асвятляў працу Офісу. І Ігар, і Сяргей, і Аляксей, і ўвесь «Белсат» былі вельмі прыязнымі да нашай працы. Таму логіка незразумелая. А што задавалі нязручныя пытанні — гэта нармальна і ўсе іх задаюць. Гэта праца журналістаў», — даводзіць сваю пазіцыю Вячорка.

Ён дадае, што Ціханоўская не хацела адпускаць Аліну Коўшык з Аб'яднанага пераходнага кабінета (дзе яна была прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні), бо яна закрывала ключавы напрамак працы там.

Каментары4

  • Эх, Франак
    17.02.2025
    Калі ў вас нічога ніхто не пытаецца і не ўзгадняе, дык хоць бы не прызнаваўся.
  • Цетка з Беластока
    17.02.2025
    То бок Вячорка настолькі прызвычаіўся ствараць розныя спісы і дарожныя мапы, якія адкрываюць ці абмяжоўваюць доступ да пасад/рэсурсаў, што ён прызнаецца: ашотакога, палітычная сіла толькі ўзгадніла спіс кандыдатаў на кіраўніцтва незалежным СМІ.
    А нічога, што СМІ такімі чынам становіцца залежным ад офіса?
  • Кулей паставіў свае амбіцыі вышэй за Беларусь
    17.02.2025
    Ня ведаю наўмысна ці не, але Кулей не жадаў сам сварыцца з польскімі ўладамі за Белсат, а жадаў, каб тое рабіў менавіта офіс, паставіўшы на кон яшчэ і адносіны з польскімі ўладамі і палітычнае прадстаўніцтва беларусаў.

    З інтэрв'ю рэдакцыі reform:
    Ігар Кулей: Усе рэагавалі па-рознаму. Было вельмі шмат гарачых галоваў, якія казалі, што трэба страйкаваць, выходзіць пад МЗС, спыняць працу… Для дзейнай польскай улады іміджава гэта б выглядала не вельмі добра, бо палякі ў цэлым сімпатызуюць беларусам, якія змагаюцца з Лукашэнкам, і чорная застаўка замест эфіра «Белсата» мала каму б спадабалася. Ні Скорскі, ні Туск на гэтым палітычных балаў бы не набралі. Мы пачалі перамовы, спрабуючы паўплываць на тых, хто прымае рашэнні, а гэта тры групы — улады TVP, Cікорскі і МЗС і польскі ўрад.

    Сам не пайшоў на дзеянні, а ад офісу патрабаваў.

    Але ў выніку дзеянні офісу Ціханоўскай аказаліся найбольш дальнабачны для інтарэсаў Беларусі. Захавалі Белсат. І адносіны з польскімі ўладамі. А менавіта Сікорскі на Мюнхенскай канферэнцыі прадставіў Ціханоўскую Кіту Келагу - перамоўшчыку Трампа па Украіне.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць