Свет77

Рубіа пераконвае саюзнікаў, што перамовы з Расіяй не азначаюць рэзкай змены ў рэальнай палітыцы ЗША

У Вашынгтоне далі зразумець, што рэальныя змены ў знешняй палітыцы ЗША адрозніваюцца ад публічнай рыторыкі Трампа.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

З афіцыйных заяў Дональда Трампа і амерыканскіх чыноўнікаў можа скласціся ўражанне, што Вашынгтон адвярнуўся ад Украіны і імкнецца наладзіць партнёрства з Масквой. Аднак неафіцыйныя крыніцы ў Белым доме сцвярджаюць, што рэальны паварот у амерыканскай палітыцы не такі істотны, піша «Агенцтва».

Уладзімір Зяленскі можа аднавіць добрыя стасункі з ЗША, заяўляюць крыніцы Politico.

Рэзкія выказванні Трампа пра Зяленскага не звязаныя з прарасійскім паваротам, а выкліканыя непрыманнем Кіевам прапанаванай угоды аб перадачы ЗША доступу да ўкраінскіх карысных выкапняў.

Амерыканскія чыноўнікі і рэспубліканцы, набліжаныя да Трампа, называюць яго заявы прыкладам тактычнай гульні на перамовах.

Паводле Reuters, Трамп хоча заключыць дамову з Украінай да таго, як будзе прынятае рашэнне пра павелічэнне ваеннай дапамогі ці пасярэдніцтва ў мірных перамовах з Расіяй. Для яго важна паказаць амерыканскім выбаршчыкам, што Вашынгтон атрымлівае ўзамен нешта ад Кіева.

Перамовы пра здзелку працягваюцца. Апошняя версія ўлічвае пярэчанні Зяленскага — напрыклад, з тэксту прыбрана згадка пра падпарадкаванне пагаднення суду ў Нью-Ёрку. Некалькі памочнікаў украінскага прэзідэнта пераконваюць яго падпісаць дамову.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, праз некалькі гадзін пасля перамоў з расійскай дэлегацыяй у Эр-Рыядзе, запэўніў еўрапейскіх саюзнікаў, што гэтыя перамовы не азначаюць радыкальнай змены палітыкі ЗША, піша The New York Times.

Вашынгтон не будзе навязваць Украіне і Еўропе ніякае пагадненне, запэўніў Рубіа.

Санкцыі супраць Расіі не будуць знятыя, калі яе паводзіны не зменяцца, хоць магчымыя некаторыя паслабленні. Амерыканскія чыноўнікі прызналі, што Крэмль можа выкарыстоўваць перамовы, каб раздзяліць Захад.

Financial Times паведамляе, што падчас перамоў у Эр-Рыядзе Вашынгтон хацеў ацаніць сур’ёзнасць намераў Масквы адносна спынення вайны. Уключэнне эканамічных і геапалітычных пытанняў павінна было паказаць Расіі магчымыя перавагі ад спынення канфлікту.

Каментары7

  • Васіль
    21.02.2025
    Відаць, Трамп зразумеў, што яго "перамоўшчыкі" яму расейскую лапшу з Саудаўскай Аравіі прывезлі. Трошкі назад здае. Гэтыя "перамоўшчыкі" могуць больш на перамовы не паехаць.
  • Заакіянскі чык чырык
    21.02.2025
    Карацей, проста языком плявузгае
  • Трампыня прамахнуўся, але выправіўся
    21.02.2025
    Трампыня, ну што такое - да раздаві ты гэтых рускіх

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць