Вайна22

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе

Вайскоўцы УСУ змаглі вярнуцца ў Цэнтральны раён Тарэцка, пра поўны захоп якога сцвярджала Мінабароны РФ у пачатку лютага, паведаміў Інстытут вывучэння вайны (ISW). Z-паблікі пацвярджаюць гэту інфармацыю. Дадзеныя OSINT-праектаў сведчаць, што ў горадзе ўзнікла пагроза атачэння часткі расійскай групоўкі, піша «Агентство». 

Украінскія войскі змаглі прасунуцца да цэнтра горада ў раёне вуліцы Талбухіна і да шахты «Цэнтральная», паведаміў  са спасылкай на геалакаваныя кадры ў суботняй зводцы ISW. Згодна з картай праекта, да Талбухіна УСУ рухаліся з поўначы, а да шахты «Цэнтральная» — з паўднёвага ўсходу. Таксама ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся на поўдзень ад Тарэцка, сведчыць карта ISW.

УСУ наступаюць ад шахты «Тарэцкая» на поўначы горада і ад вёскі Шчарбінаўка на паўднёвы ўсход ад Тарэцка, паведаміў z-блогер Юрый Падаляка. На яго думку, украінскія вайскоўцы спрабуюць прымусіць расійскія падраздзяленні адступіць з паўночна-заходняй часткі горада.

Паступаюць паведамленні аб «поўным атачэнні» расійскіх вайскоўцаў на некалькіх участках, паведаміў эстонскі ваенны аналітык WarTranslated.

«УСУ актыўна прасоўваюцца ў Тарэцку, захопліваючы ключавыя пазіцыі. Баі ў цэнтры горада працягваюцца, праціўнік страчвае кантроль», — піша блогер.

Дэ-факта Тарэцк захоплены расійскай арміяй не быў, нягледзячы на справаздачы пра гэта, паведаміў «Рыбар». «Актыўная фаза баёў у горадзе завяршылася яшчэ ў канцы студзеня: падраздзяленні расійскай арміі выціснулі асноўныя групы праціўніка за межы адміністрацыйнай рысы, а баі засяродзіліся на ўскраінах», — гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым, паводле звестак канала, украінскія вайскоўцы захавалі «перавагу ў кантролі паветра», якая дазволіла УСУ «перарэзаць камунікацыі расійскіх войскаў» і не даваць «праводзіць зачыстку шырокім фронтам».

Украінская армія, паводле публікацыі «Рыбара», захавала магчымасць «утрымаць пэўныя пункты ў гарадской мяжы і эпізадычна праводзіць ратацыю». Канал удакладняе, што ўкраінскія дыверсійныя групы дзейнічаюць «у ваколіцах адвалу шахты нумар 10, шахты «Цэнтральная», а таксама ў квартале шматпавярховікаў і ваколіцах тэрыкона шахты Тарэцкай».

 Расійскія войскі ўступілі ў Тарэцк у пачатку жніўня. Захоп горада адкрыў бы ім магчымасць працягнуць наступ у напрамку Канстанцінаўкі, важнага лагістычнага вузла ўкраінскіх сіл на ўсходзе Данецкай вобласці, пісала Тhe New York Times (NYT). Расейцы імкнуцца перарэзаць магістраль забеспячэння УСУ, якая ідзе на поўдзень ад Канстанцінаўкі ў Пакроўск, гаварылася ў публікацыі NYT.

Аб поўным захопе Тарэцка Мінабароны РФ заявіла 7 лютага.

Каментары2

  • Yauhen
    02.03.2025
    AZOV!
  • Беларус
    02.03.2025
    Слава ваярам!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць