Усяго патроху66

Навукоўцы аднавілі знешнасць Моцарта па ягоным чэрапе

Міжнародная каманда даследчыкаў узнавіла аблічча славутага аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта пры дапамозе судова-медыцынскай рэканструкцыі чэрапа, які меркавана належыць кампазітару. Вынікі апублікаваныя ў часопісе Anthropological Review.

Большасць вядомых нам партрэтаў Моцарта ствараліся ўжо пасля яго смерці, а выявы пры жыцці былі альбо недасканалыя, альбо іх сапраўднасць пастаянна аспрэчвалася.

Бразільскі спецыяліст па судовай антрапалогіі Цыцэрон Мараес выпадкова даведаўся пра чэрап, які захоўваўся ў музеі Моцартэўма ў Зальцбургу з 1902 года. Ён і ягоная каманда выкарыстоўвалі метады 3D-мадэлявання, даныя пра таўшчыню мяккіх тканак еўрапейцаў XVIII стагоддзя і анатамічную дэфармацыю віртуальнага «донара».

«Стан чэрапа быў добрым, хоць адсутнічалі ніжняя сківіца і некалькі зубоў. Мы змаглі аднавіць іх з улікам анатамічнай логікі», — патлумачыў Мараес.

Пасля завяршэння мадэлі твар дапоўнілі прычоскай і адзеннем у стылі XVIII стагоддзя.

Атрыманае аблічча падобнае да двух прыжыццёвых выяў Моцарта: незавершанага партрэту 1783 года, які жонка кампазітара Канстанцыя лічыла найбольш дакладным, і накідам 1789 года, выкананым Дорай Аскайл.

«У працэсе працы мы не выкарыстоўвалі партрэты для мадэлявання, а параўналі іх ужо пасля завяршэння. Вынік аказаўся на дзіва дакладны», — адзначыў Мараес.

Чэрап быў выняты з магілы праз 10 гадоў пасля смерці Моцарта магільшчыкам, які запомніў ягоную безымянную магілу. Аднак ягоная сапраўднасць дагэтуль выклікае спрэчкі. Некаторыя даследаванні пацвярджаюць адпаведнасць ягоных характарыстык партрэтам, але прамых доказаў гэтага няма.

Каментары6

  • Мдзя
    03.03.2025
    Будзе смешна, калі пазней праз ДНК экспертызу адкажуць, што чэрап належаў іншаму чалавеку.
  • Он австриец, кэлх.
    03.03.2025
    Антраполяг, Восточный немец.
  • Лысы з бразэрс
    03.03.2025
    А я б сказаў, што беларуска

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць