Грамадства88

Пасля нападак праўладных актывістаў у Мінску закрылі выставу «Беларускі бестыярый»

Праца выставы «Беларускі бестыярый» у галерэі «Мастацтва» была запланавана да 22 сакавіка, але сёння ў сацсетках праекта з'явіўся пост аб закрыцці экспазіцыі. Наведаць яе можна было ўсяго два дні.

Фота з выставы «Беларускі бестыярый». Фота: «Звязда»

«Сябры! Па незалежных ад нас прычынах выстава Беларускага бестыярыя закрыта. Экскурсій больш не будзе», — паведамілі арганізатары.

Аўтары выставы дадалі, што аўдыягід па экспазіцыі зробяць агульнадаступным.

Фота: «Звязда»

12 сакавіка, на другі дзень ад адкрыцця выставы, тэмай экспазіцыі абурылася праўладная актывістка і мастачка Святлана Жыгімонт. 

«Цудоўныя выставы праходзяць у Палацы ў Вялікі пост», — напісала яна.

Яе незадаволенасць падхапілі Вольга Бондарава і Аляксандр Плавінскі. Яны ўгледзелі ў тэматыцы беларускіх міфаў і казак сатанізм і неапаганства.

«Засталося толькі асвяціць выставачную залу галерэі мастацтва і некаторых недамастакоў, апантаных д'яблам, святой вадой. Зараз на гэтым месцы рыхтуецца новая экспазіцыя карцін», — напісаў Плавінскі і апублікаваў фоты таго, як выстаўку здымаюць.

Завяршэнне выставы «Беларускі бестыярый». Фота: Плавинский Александр — Инфоспецназ / «Вконтакте»

Каментары8

  • Балт не язычнік.
    13.03.2025
    Альбо трусы надзеньце, альбо крыжык здыміце. Вялікі пост і ябацькі несумяшчальныя рэчы.
  • :)
    13.03.2025
    'Святлана Жыгімонт, Вольга Бондарава і Аляксандр Плавінскі'

    Клоуны.
  • Валенты
    13.03.2025
    Парушэнне ўладамі Канстытуцыі Беларусі сталася звычайнай справай. ((

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць