Свет11

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек

Ноччу на дыскатэцы Pulse у горадзе Кочані ў Паўночнай Македоніі адбыўся пажар. Ахвярамі, паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў краіны, сталі найменей 50 чалавек. Імаверна, гэта вельмі маладыя людзі. 

Дакладная колькасць ахвяр трагедыі навядомая. Мяркуецца, што па меншай меры 50 чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі атрымалі раненні ў выніку моцнага пажару, які ахапіў ноччу начны клуб каля 3 гадзін ночы.

Паводле сведчанняў відавочцаў, некаторыя наведвальнікі былі раздушаны падчас цісканіны, калі людзі ўцякалі, ратуючы сваё жыццё ад полымя. На канцэрце было каля 1500 гледачоў.

@profimkd

♬ original sound - Mr.Profi

Прычыны пажару пакуль невядомыя. Мяркуецца, што гэтая трагедыя, якая не мае аналагаў у гісторыі Качані, адбылася праз піратэхніку на дыскатэцы падчас канцэрту македонскага гурту DNA.

Сёння раніцай у Кочані адчайна шукаюць сваіх блізкіх. Бо ніхто не ведае, жывыя яны ці мёртвыя.

— Шукаю ўнучку. У яе званіць тэлефон, яна не адказвае. Мы былі ў шпіталі ў Кочані, у Штыпе, некаторых адправілі ў Скоп’е. Магчыма, яна параненая і не можа патэлефанаваць. Камусьці трэба тэрмінова неяк патлумачыць сказаць, дзе шукаць, — сказаў суразмоўца «Радыё Свабода» з Кочані.

Перад шпіталем у Кочані знаходзіцца вялікая колькасць сваякоў і блізкіх параненых і загінулых. 

Паводле мясцовых СМІ, у сацыяльных сетках ужо публікуюцца заклікі аб дапамозе бальніцы Кочані, якая не мае дастатковай магутнасці для барацьбы з трагедыяй такога маштабу.

Каментары1

  • Мыш
    16.03.2025
    Ну што за пакаленне Ютуба... там другі паверх гарыць адкрытым полымем, а невядомы аператар працягвае здымаць замест таго, каб крычаць "Ратуйцеся!"
    Спачуванні загінуўшым, пацярпелым і іх сваякам.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць