Вайна

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

Ёсць чатыры важныя пункты.

Фота: Генштаб Украіны

Выданне The Independent з размоў з украінскімі высокапастаўленымі крыніцамі акрэслівае такія «чырвоныя лініі» з боку Украіны пры перамір'і:

  • больш ніякіх тэрытарыяльных саступак, нягледзячы на жаданне Пуціна цалкам захапіць чатыры ўкраінскія вобласці;
  • вяртанне тысяч украінскіх дзяцей, вывезеных Расіяй;
  • вяртанне тысяч цывільных асоб, якіх незаконна ўтрымлівае Расія, якія не лічацца ваеннапалоннымі і таму не будуць уключаны ў праграму абмену ваеннапалоннымі;
  • міжнародныя гарантыі бяспекі на выпадак, калі Пуцін парушыць пагадненне аб спыненні агню.

Кіеў сцвярджае, што яму вядома прынамсі пра 20 000 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію ці на акупаваную Расіяй тэрыторыю без згоды сям'і або апекуноў з пачатку вайны.

Адным з ключавых патрабаванняў пагаднення з'яўляецца вяртанне гэтых дзяцей і спыненне палітыкі русіфікацыі, у якую ўваходзяць прымусовае атрыманне расійскіх пашпартоў і лагеры перавыхавання.

Іншая праблема — патрабаванне Пуціна, каб у рамках любой угоды Украіна цалкам саступіла Херсон, Запарожжа, Данецк і Луганск, якія былі часткова акупаваныя расійскімі вайскоўцамі з 2014 года.

На працягу некалькіх месяцаў пасля поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе Масква «анэксавала» гэтыя рэгіёны, правёўшы падкантрольныя рэфэрэндумы на акупаваных імі тэрыторыях, якія міжнародная супольнасць лічыць незаконнымі.

Украінскія афіцыйныя асобы паведамілі The Independent, што яны змірыліся з тым, што для перамір'я цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, але саступка любой дадатковай тэрыторыі стане «чырвонай лініяй».

Высокапастаўленыя ўкраінскія крыніцы, інфармаваныя аб бягучых перамовах, кажуць, што мала хто верыць у тое, што Расія пагодзіцца на разумную ўгоду. «Мы чакаем чарговага падвоху», — кажуць яны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска6

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

«Спрэс шыфраванне й намёкі». У «Музеі Вольнай Беларусі» з'явіўся сакрэтны артэфакт 1773 года2

Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой назвалі яго любімы водар. Вытворца водару не вельмі радуецца навіне2

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне38

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі9

Эстонскі кінолаг расказаў, як яго сабака шукаў зніклага амерыканскага салдата на палігоне ў Падброддзі і выдатна справіўся2

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады7

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска6

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць