Грамадства44

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй

Беларуская прапаганда каторы дзень не можа нарадавацца, што падманам зняла фільм «Чужое неба» пра цяжкасці жыцця эмігрантаў за мяжой. Яны зладзілі закрыты паказ стужкі ў Мінску і зрабілі безліч рэпартажаў з мерапрыемства. Адзін з іх — аўтарства Андрэя Аляксандрава з АНТ падаецца так, нібыта ён дадаткова пагутарыў з героямі стужкі ўжо пасля прэм'еры. Але гэта таксама хлусня.

Андрэй Аляксандраў нібыта бярэ інтэрв’ю ў герояў фільма «Чужое неба» для свайго спецрэпартажу «Чужыя», які выйшаў на АНТ. Скрыншот: відэа АНТ.

Як «Нашай Ніве» расказала адна з гераінь фільма, дадатковую размову з імі, ужо па відэасувязі, здымалі ў студзені 2025 года (у той час як жывыя здымкі, арганізаваныя іх сяброўкай, прайшлі яшчэ восенню 2024 года).

«Аператарка проста сказала, што будзе яшчэ адна размова пра нашу сітуацыю, каб даць больш тэхнічных дэталяў».

Суразмоўца падкрэслівае, што па відэасувязі з імі звязваўся дакладна не Андрэй Аляксандраў з АНТ.

«Там быў абсалютна іншы мужчына. Здаецца, ён прадстаўляўся Аляксандрам. Пасля ён пачысціў усе перапіскі, таму і слядоў не знойдзеш, каб неяк яго асобу высветліць».

Дзяўчына звяртае ўвагу, што падчас студзеньскага інтэрв’ю яна адчувала, што з ім «нешта не тое»:

«Ведаеце, мужчына так праводзіў гэтую размову, што як бы ціснуў увесь час. Мяне гэта тады навяло на думкі, што, можа, гэта не Офіс Ціханоўскай, для якога нібыта запісвалася відэа, бо наўрад ці людзі адтуль будуць так размаўляць», — але ўрэшце яна супакоіла сябе тым, што здымаецца па просьбе сваёй знаёмай, якой давярае.

«Я думала, што тая праверыла інфармацыю, верыфікавала, хто з ёй звязаўся. Бо я б сама так зрабіла. Але, відаць, яна была тады ў больш уразлівым эмацыйным стане, які дазволіў павесціся на такое».

Адначасова з гэтым дзяўчына падкрэслівае, што не адчувае сябе ахвярай эміграцыі, як тое хацелі падаць у фільме.

«Я ахвяра іх падману — гэта так. Але наконт самога фільма… Па-першае, размова там вельмі абрэзаная. А па-другое, я хацела дадаць, што эміграцыя — сапраўды цяжкі працэс для любога чалавека ў любой краіне. Але гэта і тое, што дазваляе чалавеку расці прафесійна, развівацца, вучыцца жыць. Нармальна ў нейкі момант праходзіць праз цяжкасці, у тым ліку фінансавыя. Але на трэці год эміграцыі я ў прафесійным плане адчуваю сябе настолькі ўпэўнена, наколькі ніколі не адчувала. І разумею што, магчыма, калі б жыла ў Беларусі, то мой прафесійны рост і не здарыўся б».

Каментары4

  • даведка
    20.03.2025
    Пропаганда заранее отсняла весь промоушен и опростоволосилась. Козёл этот (по паспорту) сразу начинает с того, что заявляет, что оппоненты якобы начали утверждать об агентуре КГБ... Ребята, если она там и была, то это именно вы и есть агентура КГБ. Бедную вдову из Шклова показывают, где она продолжает говорить, что она всё ещё жена... Хотя третья неделя как она законная вдова.
  • цыкада
    21.03.2025
    в кгб не только козлы, но и петухи (и не только по паспорту)
  • Да вы шо?!
    21.03.2025
    Кріпакі з зомбаскрыні хлусяць? Ніколі такога не было і вось ізноў.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць