Свет2222

Расія на перамовах у Саудаўскай Аравіі патрабуе ўсю тэрыторыю чатырох украінскіх абласцей

Расійская дэлегацыя на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі дамагаецца перадачы пад свой кантроль усёй тэрыторыі чатырох абласцей Украіны — Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай, расказалі The Moscow Times крыніцы, знаёмыя з логікай Крамля.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Yury Kochetkov/Pool Photo via AP

Хоць ніводзін з гэтых рэгіёнаў расійская армія не кантралюе цалкам, Крэмль разлічвае атрымаць іх у адміністрацыйных межах — у адпаведнасці з Канстытуцыяй Расіі, дзе замацаваная іх анексія.

Уладзімір Пуцін палітычна не можа сабе дазволіць страціць гэтыя тэрыторыі, і Расія мае намер любой цаной замацаваць над імі кантроль, сказаў The Moscow Times чыноўнік, блізкі да Крамля.

«У Канстытуцыі няма механізму для выхаду рэгіёнаў са складу Расіі. Нам патрэбныя ўся Запарожская і ўся Херсонская вобласці», — сказаў ён.

Са слоў іншай крыніцы, дзейнага расійскага чыноўніка, Крэмль спадзяецца, што Вашынгтон, магчыма, нават акажа ціск на Кіеў з патрабаваннем цалкам вывесці войскі з анексаваных Расіяй рэгіёнаў.

«Альбо Трамп паўплывае на іх, каб яны пайшлі, альбо нам скажуць: «Уступайце ў зацяжныя перамовы і паралельна выкарыстоўвайце вайсковую сілу для ўстанаўлення кантролю». Гэта горшы для нас варыянт, таму што фарсіраванне рэк — заўсёды балючая аперацыя», — растлумачыў чыноўнік.

У якасці альтэрнатывы Расія можа паспрабаваць захапіць частку іншай украінскай вобласці, напрыклад, Днепрапятроўскай або Сумскай, а затым прапанаваць абмен на Херсон і Запарожжа, працягнуў суразмоўца:

«Мы спадзяемся знайсці варыянт, пры якім не прыйдзецца фарсіраваць Дняпро і штурмаваць Херсон. Вельмі спадзяюся, што да гэтага не дойдзе. Гэта будзе азначаць для нас тысячы страт».

Паводле стану на люты расійская армія трымала пад кантролем 98,6% Луганскай вобласці, 62,6 — Данецкай, 71,9% — Запарожскай і 69,3% — Херсонскай. Прычым у двух апошніх рэгіёнах вайскоўцы не кантралююць іх цэнтры — Запарожжа і Херсон.

«Заняць гэтыя вобласці ваенным шляхам Расія хутка не здольная, кажа ізраільскі вайсковы эксперт Давід Шарп. Для расіян захоп нават пары сёлаў — ужо вялікае дасягненне, — канстатуе ён. — Каб фарсіраваць Дняпро і ўзяць Херсон, ці нават проста заняць горад Запарожжа, які размешчаны на абодвух берагах, павінна адбыцца нешта экстраардынарнае. Гэта вельмі цяжкая задача. Альбо расійская армія павінна быць кардынальна ўзмоцненая, што не адбудзецца раптоўна або зніадкуль, альбо абарона Украіны павінна цалкам абваліцца».

Але ў Маскве разлічваюць на тое, што адміністрацыі Дональда Трампа не гэтак важна, якія менавіта тэрыторыі адыдуць Крамлю, паведамілі The Moscow Times два расійскія дыпламаты.

«Наколькі я разумею, Трамп хоча бачыць сучасную, добра ўзброеную, празаходнюю Украіну, — сказаў адзін з іх. — Ён (Трамп) не можа проста так аддаць Украіну цалкам. Але дзе менавіта будзе праведзеная мяжа — для яго гэта не так ужо важна».

Каментары22

  • Filipp
    24.03.2025
    Губа не дура, але гэта немагчыма!
  • Kub
    24.03.2025
    Украіна мусіць мінімум патрабаваць усю Курскую і Белгародскую!
  • Дрэнная прыкмета
    24.03.2025
    Не кажы гоп, покі не пераскочыў. Сколькі будзе страт калі вы возьміце Херсон, вы даведаецяся, толькі калі вы яго возьміце.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць