18-гадовая дзяўчына, будучы нападпітку, зайшла ў прадуктовую краму на вуліцы Прытыцкага па піва. Там яна сустрэла сваю былую начальніцу, і паміж імі завязалася непрыемная размова.

Пасля гэтага мінчанка накіравалася да выхаду. Падышоўшы да шкляных рассоўных дзвярэй, яна з усяе сілы ўдарыла па іх нагой — на шкле з’явілася мноства трэшчынаў. Тым не менш дзяўчына спакойна пакінула краму.
Яе знайшлі па камерах відэаназірання, пасля чаго распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Паводле звестак пракуратуры, абвінавачаная працуе барыстай, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Ёй прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 339. Мінчанка цалкам прызнала віну, раскаялася ў зробленым і добраахвотна пакрыла шкоду 1159 рублёў. Цяпер яна чакае суда пад падпіскай аб нявыездзе, пішуць Мінск-навіны.
Каментары