Грамадства2525

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках

Даносчыца Вольга Бондарава напісала ў сацсетках пра «адбіццё чарговай атакі супраць хрысціянскіх асноў нашага народа». Разам з аднадумцамі яна дамаглася адмены летняга фестывалю «Свята сонца», які з 2016 года традыцыйна праводзіцца на Купалле ў Дудутках пад Мінскам.

Падчас правядзення аднаго з мінулагодніх «Свят сонца»

Бондарава называе фестываль «неаязычніцкім шабашам са свастыкай і рунамі» і хваліцца, што пасведчанне на права арганізацыі і правядзення мерапрыемства, выдадзенае Пухавіцкаму раённаму цэнтру культуры, анулявана.

Больш таго — артыкул пра фестываль выдалілі нават з сайта дзяржагенцтва БелТА: яго прыраўнялі да «рэкламы паслуг эзатэрыкаў, шаманаў, варажбітак і іншага інфацыганства».

Фестываль «Свята сонца» праводзіўся ў музейным комплексе «Дудуткі» з 2016 года. У гэтым годзе ён быў запланаваны на 21 чэрвеня. Анансаваліся шоу агню і піратэхнікі, open-air канцэрт, купальскае вогнішча і іншыя традыцыйныя забавы.

Каментары25

  • Туз
    20.03.2025
    Кушайте, бедарусы
  • and
    20.03.2025
    Засталося вуліцу Янкі Купалы назваць імем Дастаеўскага. Нобелеўская лаўрэатка падтрымае
  • Саша прывет
    20.03.2025
    Відавочна , што кал хознік тут ужо не кіруе . Нават за сваячку заступіцца не змог.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць