Свет11

Маск страціў $148 мільярдаў за два месяцы, але ўсё адно застаецца самым багатым чалавекам на Зямлі

Багацце Маска цяпер ацэньваецца ў 321 мільярд даляраў, аднак яно імкліва змяншаецца. Асноўная прычына — падзенне акцый Tesla больш чым на 40% пасля інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе Bild.

Ілан Маск. Фота: Matt Rourke / AP

Выступаючы ў ролі змагара з бюракратыяй, Маск нанёс сур’ёзную рэпутацыйную шкоду як сабе, так і сваёй кампаніі. Яго крытыкуюць за масавыя звальненні, якія праціўнікі называюць адвольнымі. Традыцыйная кліенцкая база Tesla — ліберальна настроеныя пакупнікі — паступова адварочваюцца ад кіраўніка кампаніі.

У лютым Tesla прадала 43 650 аўтамабіляў, што на 6% менш, чым за той жа перыяд летась. У Еўропе паведамляюць пра падзенне продажаў на 75% у апошні час. Больш за тое, агрэсіўныя актывісты падпальваюць аўтамабілі Tesla і размалёўваюць шоурумы надпісамі кшталту «Нацысты».

Усё гэта выклікае сур’ёзнае занепакоенне ў інвестараў. Інвестыцыйны банкір Рос Гербер ужо заклікаў Маска пакінуць пасаду кіраўніка Tesla, паколькі яго «таксічны вобраз» шкодзіць кампаніі.

Каментары1

  • .
    24.03.2025
    Адзін жэст гэтага чалавека каштуе ажно $148 млрд.

    А чаго дабіўся ты, чытач? ;)

Цяпер чытаюць

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук4

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

Яхта з мінчуком перакулілася на Мінскім моры2

Пачатак матчу ў Маладзечне затрымалі на паўгадзіны з-за моцнага снегападу3

Для арэндных самакатаў уведзены абмежаванні ў Мінску1

Ураган на поўдні Сібіры прывёў да пажараў і разбурэнняў. Жанчыну знесла з балкона, і яна загінула5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук4

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць