Грамадства1010

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС

Журналіст Аляксей Карпека прыдумаў незвычайны спосаб, як можна пацвердзіць сапраўднасць пашпарта прыкрыцця Фёдара Гарбачова, мужа журналісткі Вольгі Сямашкі.

Фёдар Гарбачоў і «Віктар Макавееў»

Кожны грамадзянін Беларусі можа стварыць асабісты кабінет на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У падкасце «Медыяжаба» Карпека расказаў, што паспрабаваў зарэгістраваць такі кабінет для пашпарта прыкрыцця Фёдара Гарбачова. Па словах журналіста, у яго атрымалася гэта зрабіць — гэта значыць, што пашпарт на імя Віктара Макавеева рэальны. Цяпер менавіта Карпека «кантралюе» доступ да гэтага пашпарта на сайце МУС.

Агулам жа пашпарт адлюстроўваецца на сайце МУС як «дзейны дакумент». Гэта значыць, што ён не быў ануляваны і пасля 2021 года (час узлому базы пашпартоў).

Гарбачоў і Сямашка пакуль так і не прызналі існаванне пашпарта, выдадзенага на імя Віктара Макавеева.

Каментары10

  • Галя з Камароўкі
    04.04.2025
    Два мінусы - гэта ад Сямашкі і Гарбачова. А дзе трэці ад Макавеева?
  • .
    04.04.2025
    Для рэгістрацыі кабінета на сайце МУС патрэбны ідэнтыфікацыйны нумар асобы, які не публікаваўся ў артыкуле.
    Карпека мае доступ да поўнай базы пашпартоў Кіберпартызан або яны яму прыслалі той нумар? Пра гэты момант ён не сказаў.
  • .
    04.04.2025
    Так а сэнс ад гэтага кабінета пасля? Глядзець, ці мае агент штрафы ДАІ і забарону на выезд?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы4

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд падаражэе таксама ў Гродне і Брэсце1

Амаль палова шматдзетных мінчукоў-чаргавікоў адмовіліся ад жылля. Чаму?10

Жыхарку Салігорска будуць судзіць за 54 пераводы палітвязням. Ёй пагражае да сямі гадоў7

У Лідзе пад коламі аўтамабіля загінуў падлетак6

Украіна пераймянуе свае капейкі ў шагі16

Навукоўцы прыдумалі супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын. Яны рэальна дзейнічаюць4

Трамп можа адмовіцца ад камунікацыі з Пуціным да згоды Расіі спыніць агонь ва Украіне6

«Міністр дурань і шмат п’е»: новае расследаванне паказвае маштаб уплыву бізнэсмена Аляксандра Зінгмана10

Амерыканец Антон Рос, які прыехаў з Літвы ў грузавым вагоне, мае праблемы з памяццю. Яго шукае паліцыя Цюрыха9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы4

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць