Грамадства33

Заяву аб знікненні Анжалікі Мельнікавай падалі ў паліцыю Вялікабрытаніі

Сузаснавальнік фондаў «Байхэлп» і «Байсол» Аляксей Лявончык падаў заяву аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай у паліцыю Вялікабрытаніі, піша «Белсат».

Аляксей Лявончык склаў заявы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай у дзве структуры: паліцыю Лондана (Metropolitan Police) і ў Нацыянальнае агенцтва па расследаванні злачынстваў (NCA), якая працуе на ўсёй тэрыторыі краіны.

«Я вырашыў вызначыць, ці Анжаліка сапраўды прызямлялася ў Вялікабрытаніі. Бо мне падаецца вельмі дзіўным, што чалавек, які вылецеў з Польшчы ў іншую краіну, падарожжы паміж якімі дастаткова добра адсочваюцца, проста знік. Паглядзім, што з гэтага выйдзе», — кажа Лявончык.

Калі бліжэйшым часам не будзе вынікаў, то ён плануе прыцягнуць да справы прэсу.

«Гэта стартавы пункт. Далей усё будзе залежаць ад таго, ці будзе жаданне ў адпаведных органах гэта расследаваць. І ці будзе жаданне з майго боку на гэта ціснуць. З майго боку жаданне будзе», — працягвае Лявончык.

4 красавіка ён плануе паехаць у аэрапорты Лутан і Хітроу.

«Трэба яшчэ там скласці заявы, бо гэта два аэрапорты, куды з варшаўскага цэнтральнага аэрапорту могуць прыляцець самалёты. Не думаю, што яна ехала ў Модлін [аэрапорт па-за Варшавай], каб на Ryanair ляцець у Станстэд», — дзеліцца планамі Лявончык.

Ён адзначае, што ўзяўся за справу, бо ў Польшчы ў дзяржаўных структурах пра Анжаліку Мельнікаву спрабуюць даведацца і журналісты, і паплечнікі, а ў Вялікабрытаніі дыяспара беларусаў невялікая.

«У мяне ёсць грамадзянства і Вялікабрытаніі, і Польшчы, то бок я звяртаўся ў паліцыю як доўгатэрміновы рэзідэнт Вялікай Брытаніі. Мне падаецца, што тут асноўны акцэнт павінен рабіцца на справе аб знікненні чалавека. Магчыма, яны скажуць, што гэтая інфармацыя з’яўляецца таямніцай следства, калі гэтае следства ёсць. Магчыма, яны змогуць даць нам нейкую інфармацыю», — працягвае Лявончык.

Інфармацыя пра чалавека, які знік, сапраўды можа быць недасяжная, але суразмоўца разлічвае, што дзяржстуктуры будуць паведамляць больш, улічваючы тое, што Анжаліка Мельнікава — вядомая асоба і палітык, які можа быць у небяспецы праз дзеянні рэжыму ў Мінску.

«Натуральна, калі гэта прыватная справа, то яе датычаць усе захады абароны інфармацыі. Натуральна, што ні польская пракуратура, ні паліцыя не могуць дзяліцца інфармацый па-за межамі сваіх кампетэнцыяў — таямніца следства. Яны могуць падзяліцца толькі са сваякамі.

Але, мне падаецца, што тут справа грамадскага інтарэсу. Анжаліка не з’яўляецца прыватнай асобай, гэта постаць беларускай апазіцыі, якая, мяркуючы па публікацыях, мела сувязь і з Кіберпартызанамі, і з іншымі асобамі, што дае мне магчымасць думаць, што, калі такі чалавек знік, то не проста так», — падкрэслівае Лявончык.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай ейныя сябры паведамілі ўвечары 28 сакавіка. З ёю няма сувязі з 25 сакавіка.

Каментары3

  • . . .
    04.04.2025
    вумны як вутка ))
  • Filipp
    04.04.2025
    Лювончык вырашаў у "Рэкса" працу забраць! Такая вось канкурэнцыя ў дем сілах,)
  • Ищут прохожие, ищет милиция
    04.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы4

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд падаражэе таксама ў Гродне і Брэсце1

Амаль палова шматдзетных мінчукоў-чаргавікоў адмовіліся ад жылля. Чаму?10

Жыхарку Салігорска будуць судзіць за 54 пераводы палітвязням. Ёй пагражае да сямі гадоў7

У Лідзе пад коламі аўтамабіля загінуў падлетак6

Украіна пераймянуе свае капейкі ў шагі16

Навукоўцы прыдумалі супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын. Яны рэальна дзейнічаюць4

Трамп можа адмовіцца ад камунікацыі з Пуціным да згоды Расіі спыніць агонь ва Украіне6

«Міністр дурань і шмат п’е»: новае расследаванне паказвае маштаб уплыву бізнэсмена Аляксандра Зінгмана10

Амерыканец Антон Рос, які прыехаў з Літвы ў грузавым вагоне, мае праблемы з памяццю. Яго шукае паліцыя Цюрыха9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы4

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць