Мова33

Выйшаў беларускі пераклад гульні Mass Effect 2

Энтузіяст зрабіў неафіцыйны пераклад знакамітай касмічнай оперы на лацінку, але на тое былі прычыны.

Капітан Шэпард, галоўны пратаганіст серыі, цяпер гаворыць па-беларуску. Фота: Беларускі геймер

Беларускамоўны геймер пад нікам Źmitrok S. на працягу васьмі месяцаў актыўна працаваў над перакладам легендарнай гульні Mass Effect 2, уключаючы ўсе дадатковыя DLC. Пра гэта паведамляе канал «Беларускі геймер».

Апошняй задачай, якая стаяла перад геймерам, быў пераклад кодэкса — вялікай унутрыгульнявой энцыклапедыі пра Млечны Шлях будучыні, ці дакладней Дарогі Птушынай, як цяпер ён называецца ў перакладзе, адсылаючы да традыцыйнай беларускай назвы нашай галактыкі. 

Дарога Птушыная — карта галактыкі ў Mass Effect 2. Фота: Беларускі геймер

Mass Effect 2 — гэта навукова-фантастычная ролевая гульня, выпушчаная студыяй BioWare ў 2010 годзе, якая стала адной з ключавых гульняў свайго часу. Гульня з’яўляецца другой часткай трылогіі Mass Effect і працягвае гісторыю капітана Шэпарда, які павінен абараніць галактыку ад таямнічай пагрозы — іншапланетнай расы Жняцоў.

Галоўнае меню гульні. Фота: Беларускі геймер

Mass Effect 2 вылучаецца глыбокім сюжэтам, складаным выбарам і шматузроўневымі адносінамі паміж персанажамі, што надае гульцу вялікую свабоду ў фарміраванні сюжэту. Значэнне Mass Effect 2 ў свеце гульняў цяжка пераацаніць.

Асаблівасць беларускага перакладу заключаецца ў тым, што ён зроблены лацінкай. Гэта звязана з тэхнічнымі абмежаваннямі Mass Effect 2, якія не дазваляюць карэктна працаваць з беларускім кірылічным алфавітам. Аднак Źmitrok S. плануе адаптаваць субцітры і на кірыліцу, асабліва калі гэтая магчымасць будзе запатрабаваная большасцю гульцоў.

Пераклад прызначаны для ўстаноўкі на рускую версію гульні. Інструкцыю па інсталяцыі можна знайсці на Steam.

План палубы карабля Шэпарда. Фота: Беларускі геймер

Каментары3

  • Вольга
    10.11.2024
    Ані разу не геймерка. Але ў гэта прынцыпова хачу згуляць. Аўтару - рэспект. Жыве Беларусь.
  • Алесь
    10.11.2024
    Šafa zbroju trymać? Гэта ж што за пераклад такі?
  • жэўжык
    10.11.2024
    Алесь, "Šafa, kab zbroju trymać"? Або "Šafa dla zbroi"? Таксама я бачу выкарыстанне аўтарам перакладу даволі незвычайнага слова "załadadać"/"заладаваць".

Цяпер чытаюць

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд тыктока: праціраць твар бананавай скуркай. Гэта сапраўды працуе?12

«Нічога не здарыцца з маімі дзецьмі, калі яны не прачытаюць Барто, Маршака, Чукоўскага». Гутарка са стваральніцай блогу «Кніжныя размовы»8

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль10

З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак

Расія ўдарыла ракетай па Крывым Рогу, ужо 14 загінулых12

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца4

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну55

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС14

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць