Грамадства9696

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву

«Чакаем заўтра вельмі незвычайных навінаў. Трымаю пальцы крыжыкам, каб усё атрымалася», — такое паведамленне з’явілася ўчора ў сацсетках Андрэя Стрыжака. Як высветлілася, гаворка ідзе пра Вольгу Бондараву.

Вольга Бондарава

Абноўлена. Гэта навіна — першакрасавіцкі жарт

Раней Бондарава рэзка крытыкавала актывістаў апазіцыі і нават даносіла на іх. Звярнуцца ў «Байсол» ёй давялося пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Мяркуючы па ўсім, у зняволенні яе запалохвалі і пагражалі крымінальнай справай у сувязі з яе выпадамі на адрас «Сялухі». Так яна ў сваім канале называла нявестку Аляксандра Лукашэнкі, жонку яго сярэдняга сына Дзмітрыя. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Вольга Бондарава прыехала не з пустымі рукамі. Ёй удалося вывезці відэаматэрыялы пікантнага характару, у якіх фігуруюць два вядомыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Паколькі асобны збор для Вольгі Бондаравай з улікам ейнай ранейшай антыбеларускай дзейнасці адкрыты не будзе, проста зараз падтрымайце «Байсол», каб яны змаглі аказаць дапамогу эвакуяваным беларусам у іншых кейсах.

Падтрымаць «Байсол»

Калі вы цэніце тое, што робіць «Наша Ніва», вось 5+ спосабаў падтрымаць нас — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі. Дзякуючы вам мы зможам рабіць больш.

Падтрымаць «Нашу Ніву»

Каментары96

  • Добры дзень
    01.04.2025
    З 1 красавіка
  • Ботам
    01.04.2025
    І знойдуцца ж людзі з адсутнасцю пачуцця гумару і даты 1 красавіка, якія ў гэта павераць і гнеўна...
  • %
    01.04.2025
    Сказалі бы прасьцей - дайце грошай, а не гэтыя дурныя першакрасавіцкія цікавосткі

Цяпер чытаюць

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла ракетай па Крывым Рогу, ужо 14 загінулых12

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца4

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну54

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС13

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok3

Аўстрыя закрывае межы з Венгрыяй і Славакіяй

Кароль Карл III сыграў калыханку на моркве пад акампанемент гарбуза ВІДЭА2

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?9

Дзвюм мінчанкам інкрымінавалі здраду дзяржаве за правядзенне сацыялагічнага апытання без дазволу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць