Аўто1313

Механікі з Гродна пабудавалі «Валгаці» — з Bugatti і «Волгі». Машына сапраўды прымусіць азірнуцца

На смелы праект спатрэбілася больш за тры гады і больш за сотню тысяч даляраў, піша «Точка». 

Усе фота: Павел Русак / Tochka.by

Кастамайзеры з Гродна пабудавалі адну з самых яркіх машын у краіне: спераду — Волга, а ззаду Bugatti.

Савецкая класіка ўдала дапоўніла прэтэнцыёзны французскі дызайн.

На пабудову «Валгаці» пайшло тры з паловай гады і больш за $100 тыс.

«Донарам мы ўзялі шасцёрку BMW у кузаве Е63. Хацеў для базы нешта магутнае і заднепрывадных», — распавядае Аляксандр, гуру праекта.

Хлопцы пішуць праграмнае забеспячэнне, каб на хуткасці вышэй 100 км/г задні спойлер дапамагаў прытармажваць. Сінхранізуюць працу шкла ў безрамачных дзвярах, дэталізуюць заднія ліхтары. Па салоне яшчэ працы хапае. 

Гэта ўсё дробязі. А вось з пастаноўкай на ўлік — праблема. І гэта ўжо сур'ёзна. Але Аляксандр не моцна перажывае з гэтай нагоды.

Матрыцы і працэсы адпрацаваныя — можна збіраць «Валгаці» дробнай серыяй. Аказваецца, у гэтым і была галоўная задума аўтара.

Праблемы з рэгістрацыяй транспарту ў суседняй краіне вырашаюцца прасцей — праўда, прырасце адчувальны плюс да цаны.

Пад ключ «Валгаці» з дакументамі будзе каштаваць прыкладна $120 тыс.

Каментары13

  • бабруйчанін
    26.02.2025
    Мне падабаецца Усе па нашаму ад усіх па " нітце" сінтэз .
  • SSср
    26.02.2025
    Хто там казаў, што савок загнуўся? Ён жыве ў галовах вось такіх маладых і крэатыўных адэптаў.
  • 1
    26.02.2025
    Вельмі цікава, паказвае добрую фантазію і высокі прафесійны ўзровень, што неабходны для рэалізацыі. Крута. Шкада, што тэхагляд тут ні за што не прайсці, і на ўлік такую машыну ніколі не паставяць. Можа, недзе за мяжой такое будзе магчыма.

Цяпер чытаюць

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну54

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС13

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok3

Аўстрыя закрывае межы з Венгрыяй і Славакіяй

Кароль Карл III сыграў калыханку на моркве пад акампанемент гарбуза ВІДЭА2

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?9

Дзвюм мінчанкам інкрымінавалі здраду дзяржаве за правядзенне сацыялагічнага апытання без дазволу9

Расія перакідае паўночнакарэйскія войскі ў Крым3

Дачка дэпутата з Ашмян трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага яна кінула неўязнога хлопца27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць