Спорт77

«Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані». Сабаленка паразважала пра нацыянальны характар беларусаў

Першы нумар сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на турніры ў Маямі распавяла расійскаму журналісту, ці можна лічыць беларусаў спакойнымі.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images

Пытанне пра нацыянальны характар беларусаў Арыне Сабаленка задаў расійскі журналіст.

Ён адзначыў, што «беларусаў лічаць добразычлівымі, працавітымі і спакойнымі людзьмі». І спытаў, ці адпавядае гэтаму апісанню сама Сабаленка, піша «Спорт-Экспрэс».

«Мы і праўда добразычлівыя. Думаю, што беларусы — народ адкрыты, добры і заўсёды гатовы дапамагчы. Вы правільна сказалі — добразычлівыя. І вельмі працавітыя. Думаю, што менавіта гэтая якасць дапамагла мне стаць той, кім я ёсць.

Што да спакою… Тут не магу нічога казаць. Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані ці нешта падобнае, бо мой тэмперамент — такі, ха-ха, вельмі эмацыйны. Але, у прынцыпе, я змагла яго стрымаць, і цяпер у мяне ёсць кантроль над эмоцыямі», — адказала Сабаленка.

Першая ракетка свету з Беларусі выйграла прэстыжны турнір у Маямі і зарабіла 1,2 мільёна долараў.

Каментары7

  • леся неўркаінка
    30.03.2025
    "мой тэмперамент — такі, ха-ха, вельмі эмацыйны."
    беларусы - неўры. неўрымслівыя.
    мяне часам называюць украінкай за маю эмацыйнасць і т.п. але я не ўкраінка
  • Žvir
    30.03.2025
    Nia ū kryūdu, alie budzma realistami - manhoļskija.
  • арына
    30.03.2025
    Žvir, manhoļskija - гэта ў вас. нездарма вас у свой час паслалі служыць ва Улан-Удэ. у ссср маглі пасылаць служыць бліжэй да гістарычнай радзімы

Цяпер чытаюць

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну54

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС13

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok3

Аўстрыя закрывае межы з Венгрыяй і Славакіяй

Кароль Карл III сыграў калыханку на моркве пад акампанемент гарбуза ВІДЭА2

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?9

Дзвюм мінчанкам інкрымінавалі здраду дзяржаве за правядзенне сацыялагічнага апытання без дазволу9

Расія перакідае паўночнакарэйскія войскі ў Крым3

Дачка дэпутата з Ашмян трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага яна кінула неўязнога хлопца27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў5

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць